22 студзеня нашыя парафіяне зноў адправіліся на гастролі. На гэты раз у Мінск, у парафію святога Францішка Асізскага, дзе паказалі спектакль Сяргея Кавалёва "Шлях да Бэтлеему" і прадставілі музычны канцэрт змешанага парафіяльнага хора пад кіраўніцтвам Дамінікі Гулевіч.
Прыемна было назіраць за маленькімі парафіянамі, якія з вялікім захапленнем і цікавасцю назіралі за акцёрамі. А дарослыя, пагрузіўшыся ў тэатральную атмасферу, разважалі над вобразамі герояў і сваёй дарогай да Бога.
Пасля спектакля, гледачы захапляліся прыгожымі спевамі нашага хора.
Напрыканцы выступлення сястра Кацярына Грынчык MSF і Дамініка Гулевіч былі ўзнагароджаныя дыпломамі фестываля мастацтва “Раство з капуцынамі”.
Уражанне гледача N:
Хвала Хрысту! Уууух! Маладзечанцы!!!
"Узарвалі" сваім прыездам нашу парафію😇😇😇! У добрым, мірным сэнсе.
Гучныя галасы, кранальныя спевы, захапляльны спектакль.
УСЕ артысты - сапраўды вельмі таленавітыя і, што асобна прываблівае і ўзрушвае, - АДВАЖНЫЯ і ШЧЫРЫЯ!!! Адчуваецца свабода ў самавыражэнні, цёплае сяброўства і еднасць у маладзечанцаў. ♥️
Напэўна, гэта адметная рыса шматлікай парафіяльнай супольнасці.
Асабліва хочацца адзначыць талент, майстэрства і працу тых, хто стварыў сцэнічныя касцюмы і дэкарацыі.
Дзякуй!!!! Дзякуй!!! Вельмі!!! Вельмі спадабалася! І дарослым, і дзецям! 😊😊😊
Фота: Аляксандр Алісейка