"Бог дае надзею тым, хто марыць.
Дае цуд тым, хто верыць.
I ніколі не пакідае тых, хто ідзе з Iм."

15 студзеня нашыя парафіяне, разам з сястрой Кацярынай Грынчык MSF і братам Уладзіславам Мінько OFMCap, наведалі выхаванцаў Маладзечанскай санаторнай школы-інтэрнат для дзяцей хворых на скалiёз.


Дзецям, падлеткам, а таксама іх выхаваўцам быў прадстаўлены спектакль Сяргея Кавалёва "Шлях да Бэтлеему".
Было прыемна назіраць за дзецьмі, чуць іх адказы на пытанні актораў, бачыць, як мяняюцца іх эмоцыі пад час змены дзеянняў у спектаклі, адчуваць неабыякавасць да перажывання галоўнага героя.


Для актораў гэта ня проста благачынная акцыя, а магчымасць падзяліцца добрай навіной, абвясціць, што кожны патрэбны Богу такім, якім Ён яго стварыў. У кожнага чалавека свой шлях да Бога, але важна на гэтым шляху прыняць сябе, зразумець сваю годнасць ў вачах Бога.


Верам, што гэтая навіна знойдзе водгук ў сэрцах.
Напрыканцы выступу кожны, хто хацеў, мог узяць для сябе і блізкіх маленькі, але каштоўны падарунак - Біблію.

Тэкст: Марыя Туровіч

Фота: Эрык Савянок

Больш фота: 

https://www.facebook.com

 

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».