20 лістапада, ва Ўрачыстасць Хрыста Ўладара сусвету, пасля Святой Імшы а 12.00, адбыўся майстар-клас для нашых сяброў на колах "Pasta alla carbonara", які зладзілі валанцёры Caritas.
Месяц таму адбылася сустрэча з сябрамі на колах у кавярні «Крысціна» (@cafekristina). І вынікам гэтай сустрэчы стаў майстар-клас ад Канапацкага Паўла.
Павел быў галоўным шэфам і майстрам па прыгатаванню "Pasta alla carbonara".
Усе нашыя сябры прымалі непасрэдны ўдзел у прыгатаванні гэтай вельмі смачнай італьянскай стравы.
Смачныя пахі, вялікая колькасць розных прадуктаў, супольны дух, усмешкі і, нарэшце, атрыманы смачны вынік - усё гэта пра сённяшні дзень.
Усе паехалі дахаты сытыя і шчаслівыя!
Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Бог наш Усемагутны!
Тэкст: Ігар Лапата
Фота: Віка Гулецкая
Відэа на старонцы https://www.facebook.com