Вечарам 12 лістапада падчас нядзельнай цэлебрацыі Святой Імшы ў нашай парафіі міністранцкая супольнасць зноў сабралася разам, каб служыць, маліцца і праслаўляць Госпада.

Нагодай стала прыняцце нашага міністранта Дамініка Антонія Гараніна ў высокі стан міністранта алтара, які дазваляе яшчэ глыбей увайсці ў пазнанне Святой Літургіі і прыняць новыя літургічныя абавязкі.

Такім чынам лічба міністрантаў алтара ў нашай парафіі дапоўнілася. Брат Ігар Колзун, які здзейсніў гэты акт прыняцця, звярнуў увагу на чырвоныя строі, уласцівыя гэтай міністранцкай паслузе, і трапна адзначыў, што "дзякуючы такой колькасці міністрантаў алтара, рэальна можна адчуць сябе Папам, у акружэнні Калегіі Кардыналаў".

Дзякуем Богу за дар міністранцкага паклікання Дамініка і просім Божага бласлаўлення і патрэбных ласкаў для яго і яго сям'і.

Тэкст: Бр. Уладзіслаў Мінько

Фота: Канстанцін Каваленка, с. Кацярына

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».