У нядзелю падчас св. Імшы а 18-й гадзіне ў літургічнай службы адбылося свята. Сямёра міністрантаў, прайшоўшы адпаведную падрыхтоўку, атрымалі новыя ступені ў служэнні.

Уладзіслаў Ніхаёнак, Мацвей Страх, Якаў Дасюкевіч, Мацвей Вяжэвіч атрымалі ступень міністранта алтара.
Глеб Мацвееў, Міхаіл Роўда і Антон Савянок перайшлі ў ступень міністранта святла.
Цяпер яны будуць дапушчаныя да здзяйснення новых Літургічных дзеянняў. Дзякуем Пану Богу за дар міністранцкага паклікання, няхай новым міністрантам дапамагае малітва, ахінае клопат нашай супольнасці, а іх бацькам няхай заусёды спадарожнічае ласка і дапамога Пана і Збавіцеля нашага, Езуса Хрыста.

Тэкст: Адамовіч Аўгусцін

Фота: Савянок Эрык

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».