Трэнінг па суправаджэнню пажылых і хворых людзей Людміла Платова

Кожнаму, каму даводзілася даглядаць ляжачага чалавека, вядома, наколькі гэта можа быць фізічна цяжкім і адбівацца на здароўі. Але пры наяўнасці ведаў і належным выкананні існуючых тэхнік можна і сваё здароўе захаваць, і стварыць належныя ўмовы для хворага чалавека.

З гэтай мэтай ў нядзелю, 9 кастрычніка, пасля Імшы а  12.00, у капліцы адбылася сустрэча з Людмілай Платавай, якая з’яўляецца інструктарам сацыяльнай службы па хатняму догляду “Табіта” дабрачыннага каталіцкага таварыства “Caritas”.

Людміла завітала да нас ужо другі раз. На сустрэчы інструктар распавядала пра тое, як правільна, з мінімальнай фізічнай нагрузкай для даглядаючага і найбольшым камфортам для хворага, карыстаючыся звычайнымі сродкамі, арганізаваць суправаджэнне пажылых і хворых людзей дома. У кожнага ўдзельніка была магчымасць убачыць на мадэлі і самаму паспрабаваць правільна садзіць і перасаджваць чалавека, класці ў ложак, паварочваць на бок, мыть і пераапранаць, мяняць бялізну, апранаць падгузнік, карміть, як пазбегнуць утварэння пролежняў. Інструктар зрабіла акцэнт на асаблівасцях зносінаў з хворым чалавекам, якія дапамагаюць усталяваць даверлівую і спакойную псіхалагічную атмасферу. Таксама для ўдзельнікаў,  якія маюць хворых у сям’і, была магчымасць атрымаць кваліфікаваныя адказы на розныя пытанні і скарэкціраваць некаторыя моманты догляду.

Дзякуем Людміле за ўдзелены час і згоду яшчэ завітаць да нас.

Тэкст: Кацярына Савянок

Фота: Эрык Савянок

 

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».