Майстэрня па пашыве літургічнага адзення SACRIS VESTIBUS

 

Літургічнае адзенне, алтарная бялізна, дэкаратыўнае аздабленне святыні з’яўляюцца неад’емнай часткай гістарычных хрысціянскіх традыцый, якія поруч з музычным, выяўленчым, тэатральным, архітэктурным мастацтвам уваходзяць у агульны комплекс Рымска-каталіцкага набажэнства. Клапоцячыся пра прыгажосць Літургіі Рымска-каталіцкай Царквы ў Беларусі, намаганнямі братоў капуцынаў было створана атэлье па пашыве літургічнага адзення „SACRIS VESTIBUS”.

Літургічнае адзенне – гэта самастойная адзінка хрысціянскага набажэнства і частка мастацка-культурнай спадчыны. Кожны перыяд літургічнага года мае сваё асабістае ўвасабленне ў візуальным спектры аздаблення святыні і убраннях святароў. Літургічнае адзенне разглядаецца як знешні, рэчавы вобраз нябеснай вопраткі Хрыста, анёлаў і святых. Але трэба разумець тое, што сучасны выгляд літургічнага адзення не з’яўляецца вызначэннем Пана Бога. Гэта вынік гістарычнага развіцця Царквы.

Майстэрня SACRIS VESTIBUS была створана ў 2007 годзе пры касцёле св. айца Піо ў г. Маладзечна. На тэрыторыі Беларусі гэта адзіная і паршая постсавецкая майстэрня па пашыве літургічнага адзення для Рымска-каталіцкай Царквы.

Майстэрня дзейнічае пад апекай Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў. У супрацоўніцтве з братамі вытворчасцю вырабаў займаюцца кваліфікаваныя спецыялісты па пашыве, мадэляванню і вышыўцы адзення. 

Асартымент майстэрні

У майстэрні можна замовіць пашыў або купіць гатовыя вырабы. Адзенне для святароў, літургічнай службы, аздабленне для святыні і вырабы, прыстасаваныя для розных хрысціянскіх патрэбаў, спецыялісты могуць распрацоўваць спецыяльна для кожнага канкрэтнага заказчыка або прапануюць узоры, якія імі ўжо створаны.

Майстэрня “SACRIS VESTIBUS” прапануе тэкстыльныя вырабы, прызначаныя як для святочнай, так і для паўсядзённай літургічнай дзейнасці:

  • арнаты: зялёныя, фіялетавыя, чырвоныя, святочныя;
  • капы;
  • стулы з вышыўкай або дадатковым аздабленнем;
  • альбы: для прэзбітэраў, для лектараў, для Першай Камуніі;
  • комжы: для прэзбітэраў, для міністрантаў;
  • абрусы для алтара і літургічную бялізну;
  • сутаны;
  • тэкстыльнае аздабленне для святыні на любую ўрачыстасць;
  • адзенне для хрысціянскіх супольнасцяў (касцюмы для парафіяльных хораў,
  • тэатральных пастановак, пілігрымак і інш.)

Прывабныя кошты

Мануфактура па пашыве літурнічнага адзення прапануе вельмі недарагія кошты ў параўнанні з замежнымі вытворцамі. Акрамя прывабнага кошту, “SACRIS VESTIBUS” прадастаўляе скідкі пастаянным пакупнікам і за аднаразовую закупку некалькіх тавараў.

 Зручнасць дастаўкі

Нарэшце літургічнае адзенне і розныя віды дадаткаў да яго можна купіць на тэрыторыі Беларусі, а не прывозіць з-за мяжы, што займае час і дадатковыя затраты.

Набыць вырабы мануфактуры можна:

  • непасрэдна ў майстэрні па вул. Вялікі Гасцінец, будынак ксцёла, г. Маладзечна, Мінская вобл.;
  • заказаць праз форму на сайце www.sacris.by;
  • заказаць пры дапамозе электроннай скрынкі Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.;
  • па тэлефонах:
    +375 29 619 53 81 (Людміла Міхайлаўна Прывалава);
    +375 29 616 93 53;   +375 29 511 04 82 (а. Андрэй Жылевіч OFMCap).

 Сайт: sacris.by

 

  Майстэрня па пашыве літургічнага адзення SACRIS VESTIBUS запрашае да набыцця сваёй прадукцыі

   Што такое "Мануфактура капуцынаў" і як яна працуе ў Маладзечне? 

  «Ужо пашылі 20 сутан»: чым жыве першая ў Беларусі майстэрня па вырабе літургічнага адзення?

  

 

 

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».