Пілігрымка    пілігрымка 

 

Пілігрымка на старонцы "ВКонтакте"

Пілігрымка Маладзечна-Будслаў https://vk.com/club2774727

 

Фотаальбом пілігрымкі Маладзечна-Будслаў 2018  https://vk.com/album-2774727_254167368

 

 

Пяць дзён таму пілігрымка з Маладзечна вырушыла ў традыцыйны - ужо дваццаць восьмы - шлях да Маці Божай у Будславе.
З Маладзечна выйшла 180, а ў Будслаў разам з братамі капуцынамі на чале з айцом Віталём Бандаронкам прыйшоў 251 чалавек.

Сярод пілігрымаў былі таксама жыхары Докшыцаў, Слоніма, Мінска, Гродна, Віцебска, Смалявічаў і нават з Вільні і Парыжу (не беларускага)! Самы сталы пілігрым адзначае сёлета 67-мы дзень нараджэння, а самаму малому не споўнілася яшчэ і года!

З кожным днём на дварэ станавілася ўсё халадней, а ў сэрцах пілігрымаў усё цяплей. У дзень фэсту ў Будславе і ваколіцах была залева, пілігрымка прамокла да ніткі. Але нягледзячы на ўсе цяжкасці і перашкоды, учора пілігрымы паспяхова дасягнулі мэты - прынеслі свае інтэнцыі да будслаўскага алтара і з'ядналіся ў малітве з пілігрымамі з іншых мясцін Беларусі

 

 


 

Маладзечна-Будслаў у тварах

Сёлетнія героі - Валянціна Гулевіч і Павел Малашка, а таксама сем'і Карпцоў і Вяжэвічаў, якія раскажуць вам, як гэта - працаваць на кухні і ў службе парадку і ці ажыццяўляюцца інтэнцыі, якія прыносяць пілігрымы ў Будслаў. 

 

 

Пачынайце рыхтаваць свае сэрцы да сустрэчы з Маці Божай! 

Пілігрымка - час, каб выйсці з руціны, каб спыніцца, паразважаць над сваёй штодзённасцю і задаць сабе пытанне: навошта я жыву?

Аўтары роліку: брат Віталь Бандаронак OFMCap і Марыя Шульгат.

 

Запрашаем вернікаў да ўдзелу ў пілігрымцы Маладзечна – Будслаў, якая распачнецца 28 чэрвеня, у чацвер а 9-00 гадзіне раніцы Святой Імшой, якую ўзначаліць ксёндз біскуп Юрый Касабуцкі. Рэгістрацыя пілігрымаў пачнецца 27 чэрвеня  а 17-00 гадзіне вечара.

  

  plakat-pilihrymka-2018

 

Маладзечна-Будслаў у тварах. Сем'і Невяровічаў і Ляпеевых

 

 

Маладзечна-Будслаў у тварах. Аляксандр Гулевіч

 

 

Маладзечна-Будслаў у тварах. Марыйка Лубнеўская

 

 

Маладзечна-Будслаў у тварах. Віталій Туровіч

 

 

МАЛАДЗЕЧНА-БУДСЛАЎ у тварах. Бр. Віталь Бандаронак

 

  

МАЛАДЗЕЧНА-БУДСЛАЎ у тварах. Вікенцій Уладзіміравіч Сірота, чалавек, у якога за плячыма больш за 70 год і 11 пілігрымак.

Звычайна Маладзечна-Будслаў у разуменні многіх людзей - гэта чатыры сотні карычневых чалавечкаў. А хто яны такія? Што, ідучы, адчуваюць звёны адной з найвялікшых пілігрымак Беларусі? Вы даведаецеся з відэапраекта.
 

 

А ТЫ ІДЗЕШ У ПІЛІГРЫМКУ?

 

 

Пілігрымка Маладзечна-Будслаў

  

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».