Паводле старажытнага права ў Ізраэлі быў шэраг рэчаў,, якія лічыліся нячыстымі. Ежа, рэчы да якіх нельга было дакранацца, паганскія ідалы, гоі (людзі, якія не былі габрэямі) - усё гэта рабіла габрэя нячыстым перад Богам і патрабавала спецыяльных рытуалаў ачышчэння, якія вярталі чалавеку яго годнасць і чысціню перад Божым абліччам.
Сёння Езус  перш за ўсё паказвае, што тое, што робіць чалавека нячыстым, гэта сэрца, сапсаванае грахом. Грэх, прысутны ў жыцці чалавека, які адварочвае яго ад памяці пра Бога. Грэх чыніць жорсткім сэрца чалавека, і менавіта там нараджаецца зло, якое пасля здзяйсняе чалавек. Сапраўднае навяртанне пачынаецца ад зразумення чалавекам сваёй грэшнасці. Наступным этапам з’яўляецца адкрыццё таго факту, што любоў і  міласэрнасць Божая заўсёды большая за людскі грэх. Бог палюбіў чалавека і не перастае яго любіць, нават тады, калі ён не бачыць свайго граху. Ласка Божая, якая ў стане перамяніць жыццё чалавека, заўсёды дзейнічае. Дастаткова толькі адкрыцца на яе.
Ці усведамляю я сабе сваю грэшнасць?
Рахунак сумлення, які можа мне дапамагчы спазнаць свой грэх, - ці раблю я яго сумленна?
Ці ўсведамляю я сабе веліч міласэрнасці Божай, якую Ён праяўляе ў адносінах да мяне?


Бр. Максім Варанюк OFMCap, Беларусь

 

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».