У малым ты быў верны, увайдзі ў радасць гаспадара твайго

 

Тэкст Евангелля патрабуе каб мы яго актуалізіравалі да свайго жыцця. Таму таланты якія атрымалі слугі ў Евангеллі, можам разумець як здольнасці каб прыносіць карысць сабе і бліжняму (Ян Златавусны).

Кожны чалавек на зямлі атрымаў ад Бога якісьці талант. Адны атрымалі больш, хтосьці менш.

Любі Пана Бога твайго і любі бліжняга твайго, як самога сябе

 

Пытанне, якое прагучала з вуснаў фарысея і кніжніка, нягледзячы на кантэкст, з’яўляецца вельмі важным. Адказам на пытанне ёсць запаведзь любові. Яна адлюстроўвае найбольшае з людскіх жаданняў. Праз выкананне гэтай запаведзі становімся падобнымі да Бога. Найлепей гэты шлях нам паказаў Езус. Наследуючы Яму, маем шлях цяжкі, але бяспечны.

Вось жаніх, выходзьце яму насустрач 

Мэтай прыпавесці пра неразумных і мудрых паннаў з’яўляецца абуджэнне ў нас адказнасці за тую хвіліну, у якой мы жывем, каб атрымаць жыццё вечнае. Будучыня залежыць ад таго, што мы робім з нашай свабодай тут і цяпер. Маляўнічы вобраз пра паход паннаў насустрач жаніху паказвае, як неразумныя будуць адкінутыя, і гэты прыклад можа вырваць нас з абыякавасці і ляноты.

Аддайце цэзарава цэзару, а Божае — Богу

 

У гэтым фрагменце Евангелля можам убачыць, якія павінны быць нашы адносіны да свету матэрыяльнага і да Бога. Кожны дзень карыстаемся грашыма, якія зарабляем. Зарабляем не толькі для сябе, але і для блізкіх, для сям’і. Матэрыяльнымі рэчамі дапамагаем людзям у патрэбе.

Усіх, каго сустрэнеце, запрасіце на вяселле

 

Каб раз’ясніць таямніцу Валадарства Божага, Езус карыстаецца аналогіяй, у якой прысутнічае вобраз з вяселля. У вяселлі магла ўдзельнічаць вялікая колькасць людзей. Багатыя людзі запрашалі нават усіх, хто жыў у мясцовасці. Час трывання вяселля даходзіў да тыдня: запрошаныя павінны былі прысвяціць гаспадару шмат часу. Для тых, хто меў працу, звязаную з гаспадаркай, гэта было зрабіць вельмі цяжка. У апавяданні Езуса бачым, што кароль своечасова паведаміў запрошаным, каб маглі падрыхтавацца, дадаткова другі раз прасіў, кажучы аб тым, як ён падрыхтаваўся да гэтага вяселля.

Вінагараднік аддасць іншым вінаградарам

 

Чарговы раз Езус скіроўвае сваю навуку да першасвятароў і старэйшын народа.

У цэнтры сённяшняга ўрыўка Евангелля - пытанне да слухачоў: ,,Што зробіць ён з гэтымі вінаградарамі?”, - і адказ Езуса: “злодзеяў гэтых пакарае ліхой смерцю, а вінаграднік аддасць іншым вінаградарам”.

Езус хоча сваёй навукай давесці слухачоў да асуджэння свайго граху, пакаяння і веры. У выніку супраціўлення словам Хрыста, гэтыя людзі дойдуць пазней да асуджэння Езуса на смерць. 

Мытнікі і распусніцы наперадзе вас ідуць у Валадарства Божае

 

Гэту прыпавесць Езус скіраваў да першасвятароў і старэйшын народа, каб стымуляваць іх да адказу на пытанне. Прыпавесць вельмі простая. Першы сын не хоча ісці працаваць у вінаградніку, але пасля змяняе свой погляд і выконвае волю айца. Другі сын дзейнічае наадварот. Адказ на пытанне Езуса: ,,Каторы з двух выканаў волю бацькі?” - для ўсіх становіцца вельмі простым.

Ці вока тваё зайздросціць, што я добры?

 

Прыпавесць аб вінаградніку паказвае перш за ўсё абмежаванасць і неадэкватнасць чалавечага разумення справядлівасці: калі не хопіць нам міласэрнасці, любое рашэнне будзе несправядлівым і стане для кагосьці крыўдай.

Даруй несправядлівасць бліжняму свайму, і тады, калі будзеш маліцца, твае грахі дараваны будуць

 

Тэмай сённяшняга ўрыўку Евангелля ёсць прабачэнне. Распачынае размову Пётр, які шмат разоў у евангеллі прамаўляе ад імя апосталаў (пар. 14,28; 15,15; 16,16; 17,4; 19,27). Пётр ведае што Бог прабачыць нам на столькі на колькі мы самі здольныя прабачыць (Мц 6,12нн). “Сем” лічба дасканалая, “сем разоў” азначае заўсёды. Езус праз свой адказ звяртае ўвагу Пятра не на лічбы, а на якасць прабачэння. Як добры прыклад для наследавання Езус прапануе прыпавесць у якой міласэрнасць не мае межаў.

Калі паслухаецца цябе, то ты здабыў брата свайго

 

Сённяшні ўрывак Евангелля з’яўляецца другой часткай мовы пра супольнасць. Бачым у ёй два аспекта: братэрскае ўпамінанне (18,15-18) і малітва ў супольнасці (18,19-20). Першы вучыць нас таму, што трэба рабіць у канфліктнай сітуацыі, другі паказвае малітву супольнасці.