бежмаванне

Падрыхтоўка да бежмавання – вельмі адказны час!

У суботу 13 кастрычніка на св. Імшы а 18-й гадзіне, частка моладзі нашай парафіі закончыла І этап падрыхтоўкі да сакрамэнта бежмавання.

Праз удзел у катэхезах, праз асабістую малітву, праз іншыя святыя сакрамэнты маладыя хлопцы і дзяўчаты выразілі сваё жаданне надалей працягваць сваю падрыхтоўку.

Святар задаваў пытанні пра веру, а пасля адбылося ўручэнне Credo – Сімвала веры. Перад усімі прысутнымі вернікамі ў касцёле, моладзь ўрачыста вызнала сваю веру. Перад благаслаўленнем, пробашч парафіі, Анатоль Ярошка прыпомніў моладзі, што яна павінна працягваць свой шлях веры і па прыкладу св.Пятра вызнаваць у Хрысце Сына Божага. 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».