біскуп Рэйк’явіка Давід Тэнцэр OFMCap

Каталіцкі біскуп Рэйк’явіка Давід Тэнцэр OFMCap прыляцеў у Беларусь на ўрачыстасць у Докшыцы, дзе 4 мая двое беларусаў з ордэна капуцынаў атрымаюць прэзбітэрскае пасвячэнне.

Напярэдадні іерарх даў інтэрв’ю Catholic.by, у якім расказаў пра каталіцкіх святароў Ісландыі, а таксама пра тое, чым мясцовыя лютэране адрозніваюцца ад католікаў.

Рэйк’явік – Мінск. Адлегласць у 4 тысячы кіламетраў

У Ісландыі людзей з Беларусі біскуп амаль не сустракаў, калі не лічыць жонкі аднаго парафіяніна — эмігранта з Польшчы. Гэтым веды пра Беларусь і заканчваюцца. Але хіба і мы амаль ніколі не сустракалі ў Беларусі людзей з Ісландыі. Да гэтага дня.

 парафія святога Францішка ва Уруччы

31 сакавіка ў якасці перадсвяточнага візіту арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, наведаў, між іншым, парафію святога Францішка ва Уруччы, духоўную апеку над якой ажыццяўляюць айцы з супольнасці Меншых братоў капуцынаў.

Вернікі гэтай маладой парафіі пакуль, на жаль, не маюць уласнай святыні. Яе пабудова яшчэ толькі вядзецца, а між тым набажэнствы праходзяць у часова прыстасаванай капліцы.

Нягледзячы на тое, што навокал фактычна — будаўнічая пляцоўка, а таксама на адсутнасць нармальнай дарогі, арцыбіскуп пажадаў асабіста наведаць парафію, каб падзяліць з яе вернікамі і іх духоўнымі пастырамі часовыя нязручнасці і ўмацаваць іх надзеяй, якую дае ўсім Уваскрослы Хрыстус.

Браты-капуцыны з Вільні ўжо больш за дваццаць гадоў зноў маюць магчымасць маліцца на роднай мове. У касцёле святога Барталамея імшы па-беларуску шэсць дзён на тыдзень адпраўляюць два ксяндзы – паляк і беларус (Арыуш Малыска і Андрэй Квяцінскі). Да дзве тысячы шаснаццатага года набажэнствы адбываліся на дзвюх мовах – беларускай ды польскай. З шаснаццатага года імшы адбываюцца выключна па-беларуску.

Беларуская парафія св. Барталамея ў Вільні пашыраецца і марыць пра абуджэнне веры сярод католікаў-беларусаў літоўскай сталіцы, распавяла Беларускай рэдакцыі мясцовая верніца і актыўны дзеяч беларускай дыяспары ў Літве, спадарыня Людвіка Кардзіс.

 Людвіка Кардзіс

“Да Другой Сусветнай вайны св. Імшы на беларускай мове ў Вільні, дзякуючы намаганням кс. Адама Станкевіча, праводзіліся ў касцёле св. Міхала. Існавала партыя Беларуская хрысціянская дэмакратыя, выходзіла каталіцкая газета “Беларуская крыніца”, выдаваліся малітоўнікі для дзяцей і дарослых і безліч ўсялякай каталіцкай літаратуры. Але ўсё гэта перарвалася з канцом вайны, калі ксяндзоў пачалі арыштоўваць, ссылаць у лагеры… Іх лёс закончыўся вельмі трагічна: з беларускамоўных святароў вярнуліся толькі лічаныя асобы. Усё каталіцкае жыццё заціхла…”, — распавяла Людвіка Кардзіс.

капітул Кустодыі

12-13 лютага ў докшыцкім кляштары прайшоў ІІ чарговы капітул Кустодыі Беларусі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў, якія нясуць служэнне ў мясцовым Касцёле.

Падчас капітулу абмяркоўваліся справы, звязаныя з жыццём і працай братоў капуцынаў у Беларусі. Адбыліся таксама выбары ў раду Кустодыі.

Кусташам на другі тэрмін быў пераабраны бр. Алег Шэнда, Першым раднікам абраны бр. Андрэй Квяцінскі, Другім раднікам стаў бр. Віталій Юркевіч.

Капуцыны 

9 ліпеня 2017 года два нашыя браты капуцыны з Беларусі, Ігар Колзун і Максім Варанюк, прынялі дыяканскія пасвячэнні ў Базыліцы Святой Фары ў Бары.

Святая Фара – гэта старажытная французская манахіня, настаяцельніца бенедыктынскага жаночага манастыра ў Фармуцье, недалёка ад Парыжа. Два яе браты, таксама з’яўляюцца святымі. У гонар гэтай святой, была названа базыліка, у якой адбылася ўрачыстая святая Імша з удзяленнем дыяканскіх пасвячэнняў. Але перад тым, як расказаць пра гэтую падзею, прагну коратка нагадаць шлях бр. Максіма і бр. Ігара на працягу астатніх гадоў.