Парадак хрысціянскага ўтаямнічання дарослых

Літургічная кніга «Парадак хрысціянскага ўтаямнічання дарослых» у перакладзе на беларускую мову была прэзентавана 16 красавіка ў Мітрапалітальнай курыі ў Мінску падчас велікоднай прэс-канферэнцыі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.

«Парадак хрысціянскага ўтаямнічання дарослых» быў перакладзены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ, ухвалены Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, а затым зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў (prot. 431/12/L).

Выданне гэтай літургічнай кнігі стала магчымым дзякуючы падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі.

Непасрэдная падрыхтоўка кнігі да друку была здзейснена ў супрацоўніцтве прадстаўнікоў Ордэну з Секцыяй па перакладзе.

Каардынатарам распаўсюджвання ў дыяцэзіях Беларусі з’яўляюцца браты капуцыны.

Замову на атрыманне кніг можна зрабіць праз e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 

https://catholic.by

  

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».