Адпустовая ўрачыстасць у Пераломе

29 красавіка ў вёсцы Пералом на Гродзеншчыне ў адзінай на сённяшні дзень у Беларусі манаскай пустэльні адбылася адпустовая ўрачыстасць св. Юрыя.

80 гадоў таму ў Пераломе — колішняй вёсцы, якая ў нашы дні ператварылася ў дачны пасёлак на маляўнічым беразе Нёмана, — быў заснаваны капуцынскі кляштар з касцёлам святога Юрыя і Найсвяцейшага Імя Марыі.

Адпустовая ўрачыстасць у Пераломе

Гэтае месца для мясцовай супольнасці братоў меншых капуцынаў з’яўляецца калыскаю іх прысутнасці і служэння на беларускай зямлі.

Адпустовая ўрачыстасць у Пераломе

Шмат вады ўцякло ў Нёмане з таго часу, як з’явіліся на яго берагах першыя насельнікі кляштара. Аднак няпроста складаўся лёс манаскай супольнасці ў часы пераследу веру, і са сваімі гападарамі капуцынамі яго падзяляла таксама іх невялічкая святыня на беразе магутнай ракі. Савецкія «будаўнікі светлай будучыні», якія не маглі пабудаваць нават школу для мясцовай дзятвы, выкарысталі для гэтай мэты забраны ў братоў кляштар. І толькі ў невялікім дамку-пустэльні доўгі час не згасаў агеньчык манаскага жыцця.

 Адпустовая ўрачыстасць у Пераломе

 

Мінаў і змяняўся час, сплылі з вадою марныя планы бальшавіцкіх недарэкаў пабудаваць шчаслівае жыццё без Бога, і сёння ў невялічкай пустэльні ўжо ніяк не змесцяцца ўсе маладыя беларускія капуцыны, якія нясуць служэнне ў Мінску, Маладзечне, Слоніме, Смалявічах, Докшыцах, Ліпнішках і іншых месцах нашай краіны. І па-ранейшаму нясе Нёман свае магутныя хвалі, і па-ранейшаму абвяшчаюць браты Божае Слова сваім суайчыннікам. Апошняе слова заўсёды застаецца за Богам. Святло веры перамагло цемру бязбожнай савецкай ідэалогіі, як святы Юрый цмока.

А ўтульная пустэльня на беразе Нёмана застаецца для беларускіх капуцынаў іх «малой радзімай», якая сёлета, у Год малой радзімы, дасягнула паважнага васьмідзесяцігадовага веку.

Адпустовая ўрачыстасць у Пераломе

Тут з роднай зямелькі-маці чэрпаюць жыццядайныя сокі гонкія сосны, тут кожны брат гэтай манаскай сям’і святога Францішка можа адчуць свае карані, аднавіць сваю капуцынскую тоеснасць і ў пошуме ветру ў духмянай смалістай хвоі зноў пачуць ціхі голас Пана: «Ідзі за Мною».

 

Паводле: http://kapucyny.by

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».