Капуцыны 

9 ліпеня 2017 года два нашыя браты капуцыны з Беларусі, Ігар Колзун і Максім Варанюк, прынялі дыяканскія пасвячэнні ў Базыліцы Святой Фары ў Бары.

Святая Фара – гэта старажытная французская манахіня, настаяцельніца бенедыктынскага жаночага манастыра ў Фармуцье, недалёка ад Парыжа. Два яе браты, таксама з’яўляюцца святымі. У гонар гэтай святой, была названа базыліка, у якой адбылася ўрачыстая святая Імша з удзяленнем дыяканскіх пасвячэнняў. Але перад тым, як расказаць пра гэтую падзею, прагну коратка нагадаць шлях бр. Максіма і бр. Ігара на працягу астатніх гадоў.

 

Тры гады назад нашыя браты скончылі двухгадовы курс філасофіі ў Каталіцкім Люблінскім Унівэрсітэце Яна Паўла ІІ у Польшчы. Пасля чаго прыехалі ў г. Барі ў Італіі, каб распачаць курс Тэалогіі ў Тэлагічным Істытуце Святой Фары. На працягу 2014 – 2017 гг. яны вывучалі Святую Тэалогію на італьянскай мове і здавалі іспыты, а таксама займаліся душпастырствам моладзі і дарослых. У сакавіку гэтага года яны скончылі пісаць дыпломную працу і 1 ліпеня разам са сваімі аднагрупнікамі здалі цяжкі канчатковы экзамін. Такім чынам атрымалі дыплом Бакалаўра Святой Тэалогіі.

 

Пасля браты перажылі духоўныя рэкалекцыі, якія прыгатавалі іх да прыняцця першай ступені святарскіх пасвячэнняў (дыяканат). 9 ліпеня ў Базыліцы Святой Фары ў Барі адбылася Святая Імша, якую таксама канцэлебраваў брат Алег Шэнда, Кусташ Берускай Кустодыі Братоў Меншых Капуцынаў. На гэтую ўрачыстасць прыехалі шматлікія госьці не толькі з Італіі, але таксама і з Беларусі, Польшчы і Латвіі.

 

Падрабязней азнаёміцца з навінай можна па спасылках на сайты:

http://Catholiс.by   

http://kapucyny.by         

 

капуцыны  

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».