16 чэрвеня 2019 года

 

  • Вялікі дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Дзякуем усім за супрацоўніцтва, зычлівасць, ахвярнасць і клапатлівасць. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак Асізскі.

 

  • На працягу ўсяго месяца запрашаем на чэрвеньскае набажэнства, штодзённа ў 17:30.

 

  • У чацвер, 20 чэрвеня – Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Божае Цела). Парадак Святой Імшы: 6.45, 8.00 і 18.00. Пасля Святой Імшы а 18:00 адбудзецца Эўхарыстычная працэсія. Для гэтага нам неабходна супольна падрыхтаваць чатыры тэматычныя алтары, пры якіх будзем затрымлівацца на малітву падчас працэсіі.
  • Падрыхтоўка першага  алтара даручаецца супольнасцям Нэокатэхуменальнага Шляху і жыхарам вуліц Міра, Будаўнікоў. Адказныя - Іван Карпец, Аляксандр Гулевіч і Яўген Вяжэвіч.

    Падрыхтоўка другога  алтара даручаецца сямейнаму колу Хатняга Касцёла, супольнасці Назарэтанскіх Сем’яў, Легіёну Марыі, Францішканскаму ордэну свецкіх і жыхарам вуліц Ф. Скарыны і Б. Хмяльніцкага. Адказны – Сяргей Дасюкевіч.

  • Падрыхтоўка трэцяга алтара даручаецца моладзі, дзецям і жыхарам вуліц Крынічная і Гарадоцкая. Адказны – Аўгусцін Адамовіч.

    Падрыхтоўка чацвёртага алтара даручаецца Ружанцовым колам і жыхарам вуліц Вялікі Гасцінец і Тамары Дудко. Адказны - Павел Петкевіч.

    Традыцыйнае парафіяльнае свята каля капліцы пасля Імшы пераносіцца сёлета на нядзелю пасля Імшы а 12.00. Гэта будзе спалучана са святкаваннем з нагоды прыміцый бр. Аляксандра Астравушкі. 

  • На нядзелю 23 чэрвеня, на 12.00 запісана наступная інтэнцыя Святой Імшы: “Аб Божым благаславенні для Віктара Дзеўгуць ў дзень нараджэння”. Просім таго, хто прасіў ахвяраваць гэтую інтэнцыю звярнуцца ў закрыстыю.

 

  • У аўторак пасля вячэрняй Імшы набажэнства да св. Піо. У чацвер, не будзе Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая звычайна адбываецца а 17.00. Усіх запрашаем у гэты дзень на Святую Імшу і працэсію Божага Цела.

 

  • У пятніцу, 21 чэрвеня ўспамін св. Алаізія Ганзагі, манаха.

 

  • Прэзбітэрскае пасвячэнне нашага брата Аляксандра Астраушкі адбудзецца ў суботу, 22 чэрвеня ў Смалявічах. У нядзелю, 23 чэрвеня а 12.00 тут, у нашым касцёле адбудзецца яго прыміцыйная Святая Імша. Ад імя бр. Аляксандра, яго сям’і, а таксама ад імя нашай капуцынскай супольнасці запрашаем на супольнае святкаванне каля капліцы.

 

  • Запрашаем на традыцыйную пешую пілігрымку Маладзечна – Будслаў, якая сёлета пройдзе пад дэвізам “Марыя, Каралева сем’яў, маліся за нас”. Распачнецца пілігрымка 2 ліпеня Святой Імшой у нашым касцёле а 9.00. Падрабязнасці для ўдзельнікаў можна прачытаць на плакаце размешчаным на дошцы аб’яваў.

 

  • Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы.

 

  

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».