вечныя манаскія абяцанні прынёс брат Ян Садоўскі

21 ліпеня ў мінскай супольнасці Меншых братоў капуцынаў, якія нясуць служэнне ў сталічнай парафіі св. Францішка Асізскага ў мікрарёне Уручча (Копішча), вечныя манаскія абяцанні прынёс брат Ян Садоўскі.

Алина Скопец сястра капуцынка

Cястра Аліна Скапец – адзіная беларуская капуцынка.

Ужо пяць гадоў яна жыве і працуе ў кляштары ў Польшчы. Але падчас сёлетніх беларускіх вакацый яна завітала ў студыю «Радыё Марыя» і распавяла Тарасу Шчыраму, чаму абрала манаскі шлях жыцця, як гэта прынялі бацькі і ў чым заключаецца ейна праца ў Польшчы.

З 8 па 12 ліпеня 2018 гада ў Рыме адбылося першае скліканне ўсіх постнавіцыятаў і студэнтаў капуцынаў Еўропы. Больш за дзвесце братоў сабраліся ў Міжнародным каледжы Сан-Ларэнца ды Брындызі, каб абмеркаваць тэму фарміравання ў Ордэне і крокі, якія неабходна прыняць, каб быць жывой прысутнасцю на еўрапейскім кантыненце.

Ordinazioni diaconali CIFIS – Bari, 1 luglio 2018

1 ліпеня ў горадзе Бары (Італія) у базыліцы св. Фары падчас святой Імшы, якую ўзначальваў арцыбіскуп Франчэско Какучы, Мітрапаліт Бара-Бітонцкі, дыяканскае пасвячэнне прыняў брат Аляксандр Астраушка, ураджэнец Маладзечна, з Беларускай кустодыі Ордэна братоў меншых капуцынаў.