сустрэча з папам Францішкам у Каунасе

На сустрэчу з папам Францішкам у Каунас выехалі тры аўтобусы з Маладзечна. Большасць паломнікаў сабралася ад парафіі св. Казіміра, 22 - ад парафіі св. Юзафа, 14 – ад парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыіі (Краснае), 20 - ад парафіі Найсвяцейшай Троіцы (Докшыцы), некалькі паломнікаў з Мінску і Ашмян. Узначаліў пілігрымку айцец Віталь Бандаронак.

першая святая імша

Сёння ў нашай парафіі на Св. Імшы а г. 12.00 дзеці, моладзь і іх бацькі ўрачыста і з Божым благаслаўленнем распачалі новы навучальны і катэхетычны год. Падчас Св. Імшы адбылося благаслаўленне дзяцей і асвячэнне школьных прыладаў. Няхай Бог благаславіць наступны год вучобы ў школе і дома! 

сястра капуцынка Аліна Скапец

Памятаеце маладую манашку, якая так весела сьпявала песьню Лявона Вольскага на відэа ў сацсетках? Мы пагаварылі зь ёю пра тое, як маладыя беларусы вырашаюць аддаць сваё жыцьцё Богу.

Сястра Аліна (Аліна Скапец) нарадзілася ў Маладэчне. Кажа, што ў яе было вясёлае дзяцінства, бо мае яшчэ двух родных братоў і сястру, а таксама стрыечных брата і сястру.

катэхезы для дзяцей

Прыпамінаем дзецям і бацькам, што хутка распачынаецца новы навучальны катэхетычны год! Усе дзеці школьнага ўзросту абавязаны прыходзіць на катэхезу.

Урачыстая Святая Імша з благаслаўленнем школьных прыладаў адбудзецца 2 верасня ў 12.00. Заняткі па катэхезе распачынаюцца адразу на тыдні, у аўторак з 4 верасня.