Сакрамант Канфірмацыі (Бежмаванне)

20 Мая, на нядзельнай Святой Iмшы ў 12-00 у Свята  Пяцiдзесятнiцы  наша парафiя вiтала дапаможнага бiскупа Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii Юрыя Касабуцкага, якi ўдзялiў  сакрамэнт бежмавання амаль 50-ці вернiкам: моладзi i дарослым.

першая Святая Камунія

“Урачысты дзень завітаў, дзень так даўно чаканы…”

Сёння ў нядзелю 13 мая а г. 10.00 у нашым парафіяльным касцёле св.а.Піо адбылася ўрачыстасць І Святой Камуніі. Дзеці першы раз цалкам удзельнічалі ў сакрамэнце Эўхарыстыі.

пакутнае набажэнства

Адбылося пакутнае набажэнства, падчас якога 41 дзіця, якія на працягу апошніх двух гадоў рыхтаваліся да сакрамэнту пакуты і паяднання і сакрамэнту Эўхарыстыі разам са сваімі бацькамі і іншымі членамі сям'і, прыступілі да сакрамэнту паяднання  і пакаяння. Пасля споведзі дзеці абнавілі свае абяцанні хросту. 

Максім Варанюк

6 Мая ў нашым касцёле ў 12-00 упершыню цэлебраваў Святую Iмшу наш парафiянiн новапрэзбiтэр айцец Максiм Варанюк, якi атрымаў прэзбiтэрскае пасвячэнне 4 мая ў Докшыцах.  На Прымiцыйнай Iмшы таксама вiталi  братоў капуцынаў з Докшыц, Мiнску, Верхнядзвiнску, Вiльнi. На прыканцы Святой Iмшы а. Максiм удзялiў прымiцыйнае благаслаўленне сваiм родным, святарам, законнiкам i ўсiм вернiкам.