прэзбітэрскае пасвячэнне

Абрад пасвячэння ў касцёле Святой Тройцы здзейсніў біскуп Рэйк’явіка (Ісландыя) Давід Тэнцэр, які таксама з’яўляецца капуцынам.

Урачыстасць пачалася з урачыстага ўваходу ў храм іерархаў, святароў, міністрантаў і, вядома, саміх кандыдатаў у пасвячэнне.

бежмаванне

Сёння, 28 красавіка, адбыўся апошні ІV этап падрыхтоўкі моладзі да сакрамэнта Бежмавання. Падчас вечаровай Св. Імшы, бр. Юрый Краўчанка ўручыў моладзі тэкст Малітвы Панскай. Далей прагучалі словы супольнага разважання над 7-мі просьбамі гэтай прыгожай малітвы, якой нас навучыў сам Пан Езус. У слове, на заканчэнне, бр. Юрый параіў моладзі заўсёды карыстацца гэтай малітвай у любых абставінах свайго жыцця. 

Хатні Касцёл

1 Мая, у дзень успамiну св. Юзафа Рамеснiка ў Нацыянальным санктуарыi Беларусi ў Будславе адбыўся традыцыйны Дзень супольнасцi «Хатнi Касцёл». Удзел прымалi сем’i з розных гарадоў: Мiнска, Магiлёва, Маладзечна, у тым лiку сем’i кола нашай парафii з мадэратарам кола пробашчам бр. Анатолем Ярошкам. На Святой Iмшы таксама вiталi прадстаўнiкоў касцёльных рухаў «Святло-Жыццё» - Каштоўная Пярлiна, «Сужэнскiя сустрэчы», факаляраў.

Круцыяты

У суботу, 21 красавiка, у нашай парафii прайшоў Дзень супольнасцi Круцыяты вызвалення чалавека,  якi праводзiў кс. Аляксандр Фамiных, член Круцыяты з 1995 года. Удзел прымалi сем’i супольнасцi «Хатнi касцёл» з Мiнска i Маладзечна, прадстаўнiкi супольнасцi «Каштоўная пярлiна» (рух «Святло - Жыццё»), а таксама зацiкаўленыя.

Вялікдзень

У ноч з Вялiкай суботы на Велiкодную нядзелю вернiкi нашай парафii сабралiся разам, каб перажыць галоўнае хрысцiянскае свята - Пасхальную вігілію, ноч, калі Езус уваскрос з памерлых.

Iмшу ўзначалiў пробашч бр. Анатоль Ярошка.

Напачатку вернiкi сабралiся каля вогнiшча, раскладзенага ля касцёла, дзе адбылося благаслаўленне агню i пасхала, вялiкай свечкi, якая сімвалізуе Хрыста.

Вялікая пятніца

30 Сакавiка, у Вялiкую пятнiцу, у другi дзень Пасхальнага трыдуума, у нашай парафii набажэнства Мукi Пана ўзначалiў бр. Вiталь Бандаронак. Перад Лiтургiяй адбылося набажэнства Крыжовага шляху.

На пачатку Лiтургii святары моўчкi малiлiся, лежучы крыжам перад алтаром.

Вялікі чацвер

Сёння, 29 сакавiка, Вялiкiм чацвяргом у каталiцкiм касцёле распачаўся Святы пасхальны трыдуум, набажэнства, якое працягваецца 3 днi. У гэты дзень касцёл узгадвае устанаўленне сакрамэнтаў Эўхарыстыi i святарства. На пачатку Лiтургii вернiкi ад iмя ўсёй парафii i розных парафiяльных суполак павiншавалi нашых святароў i падзякавалi за адданае служэнне.

У  нашым касцёле Iмшу Вячэры Пана ўзначалiў бр. Юрый Краўчанка.

Пальмовая нядзеля

У нашай парафіі 25 сакавіка адбылася ўрачыстасць Пальмовай Нядзелі. Святую Імшу ў 8:00 і 10:00 цэлебраваў а. Анатоль Ярошка, а ў 12:00 і 18:00 а. Юрый Краўчанка. На св. Імшах прысутнічала вельмі шмат парафіян, у т. л. дзяцей і моладзі. Добрае надвор'е спрыяла яшчэ больш святочнаму настрою людзей. У гэты дзень нават паветра было напоўнена прадчуваннем вясны і надыходзячых святаў Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста.

катэхеза для малодшых

Робім знак нашага збаўлення – КРЫЖ. Знак любові і пакуты Езуса. Але ў нас крыж ужо святочны – Езус уваскрос! І Крыж – гэта знак нашай веры і любові да Яго! Вось такія яскравыя і вясёлыя атрымаліся ў нас крыжыкі!

ТРЭЦІ ЭТАП БЕЖМАВАННЯ

У нядзелю на св.Імшы а гадзіне 18.00 моладзь нашай парафіі, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту бежмавання, ўдзельнічала ў трэцім этапе падрыхтоўкі да прыняцця гэтага сакрамэнту. Бацькі як сімвал і знак сваёй веры перадалі дзецям Крыжы - знак перамогі і знак любові, знак нашай веры ў Езуса Хрыста: "Прымі знак Дарагое дзіця, прымі знак крыжа і трывай з ім праз усё сваё жыццё".

капітул Кустодыі

12-13 лютага ў докшыцкім кляштары прайшоў ІІ чарговы капітул Кустодыі Беларусі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў, якія нясуць служэнне ў мясцовым Касцёле.

Падчас капітулу абмяркоўваліся справы, звязаныя з жыццём і працай братоў капуцынаў у Беларусі. Адбыліся таксама выбары ў раду Кустодыі.

Папяльцовая серада

14 лютага ў Каталіцкім Касцёле пачынаецца Вялікі пост. Гэты саракадзённы перыяд, які рыхтуе вернікаў да велікодных урачыстасцяў, пачынаецца ў Папяльцовую сераду.

Адначасова Папяльцовая серада завяршае перыяд карнавалу, час забаваў, уводзячы людзей у цалкам іншы настрой – роздуму, сур’ёзнасці, разважання. Назва “Папялец” паходзіць ад абраду пасыпання попелам, які здзяйсняецца ў гэты дзень у Касцёле.

ўстанаўленне новых міністрантаў

28 студзеня, на галоўнай Імшы ў нашай парафіі, адбылося ўстанаўленне новых міністрантаў. Кандыдаты: Мацвей Страх, Якаў Дасюкевіч, Максім Суроўцэў былі прыняты ў літургічную службу. Жадаем усяго найлепшага!

Шукаем Пана Бога

Каб убачыць Пана Бога, трэба мець чыстае сэрца, шырока адкрытыя вочы і вушы. Сёння мы спрабавалі шукаць Пана, углядацца ў Слова Божае. Пан прамовіў да нас: "НЯХАЙ УЗРАДУЕЦЦА СЭРЦА ТЫХ, ХТО ШУКАЕ ПАНА".

Падрыхтоўка да бежмавання

На занятках мы дзяліліся Словам Божым. Няхай Дух Святы вядзе нас!

24 снежня, перад Урачыстай Святой Імшой на Божае Нараджэнне,  нашы парафіяне паказалі спектакль "Дары Артабана", пад кіраўніцтвам сястры Уладзіміры. 

Божае нараджэнне

У ноч з 24 на 25 снежня цэлебравалася Святая Імша - Пастэрка. Пастэрка - ад лацінскага слова pastor (пастух) - бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра Нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастушкі, што ў тую ноч пасвілі непадалёк свой статак. Менавіта яны першыя прыйшлі і пакланіліся нованароджанаму Збаўцу, а разам з імі - іх жывёла.

ЭТАП БЕЖМАВАННЯ 

Прайшоў Дзень моладзі ў нашай парафіі. Моладзь з 8-11 класаў прыняла ўдзел у гэтым мерапрыемстве. 

На сустрэчу прыйшло 35 чалавек. Моладзь выслухала канферэнцыю бр. Юрыя Краўчанкі, які распавёў моладзі "Што такое Керыгма". Пасля былі сустрэчы ў малых групах, дзе разам дзяліліся сваімі ўражаннямі наконт выслуханай канферэнцыі.