Алег Вайцяховіч

Брат Алег Вайцяховіч, святар з Беларускай кустодыі Ордэна меншых братоў Капуцынаў, адпраўляецца на місію ў Грузію. 14 мая ў парафіі св. Францішка Асізскага ў Мінску брату Алегу быў урачыста ўручаны місійны крыж.

Першая святая камунія

12 мая ў нашай парафіяльнай супольнасці 49 дзяцей першы раз прыняло да сваіх сэрцаў Жывога Бога – Езуса Хрыста ў сакрамэнце Эўхарыстыі.

Першы раз да сакрамэнту пакаяння і паяднання сёння прыступілі 49 дзяцей нашай парафіі. Усё пачалося а г.18.00 у касцёле пакутным набажэнствам, падчас якога а.Анатоль Ярошка заахвочваў дзяцей да шчырай споведзі.

Будслаў сустрэча рухаў

Ініцыятарам правядзення сустрэчы стаў біскуп Юрый Касабуцкі, які падчас аплаткавай сустрэчы ў Мінску прапанаваў удзельнікам рэлігійных рухаў і супольнасцяў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сабрацца разам, каб падзяліцца паміж сабою багаццем розных формаў духоўнага досведу.