- Падрабязнасці
- Праглядаў: 1259
1 Мая, у дзень успамiну св. Юзафа Рамеснiка ў Нацыянальным санктуарыi Беларусi ў Будславе адбыўся традыцыйны Дзень супольнасцi «Хатнi Касцёл». Удзел прымалi сем’i з розных гарадоў: Мiнска, Магiлёва, Маладзечна, у тым лiку сем’i кола нашай парафii з мадэратарам кола пробашчам бр. Анатолем Ярошкам. На Святой Iмшы таксама вiталi прадстаўнiкоў касцёльных рухаў «Святло-Жыццё» - Каштоўная Пярлiна, «Сужэнскiя сустрэчы», факаляраў.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 2156
У суботу, 21 красавiка, у нашай парафii прайшоў Дзень супольнасцi Круцыяты вызвалення чалавека, якi праводзiў кс. Аляксандр Фамiных, член Круцыяты з 1995 года. Удзел прымалi сем’i супольнасцi «Хатнi касцёл» з Мiнска i Маладзечна, прадстаўнiкi супольнасцi «Каштоўная пярлiна» (рух «Святло - Жыццё»), а таксама зацiкаўленыя.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 3756
У ноч з Вялiкай суботы на Велiкодную нядзелю вернiкi нашай парафii сабралiся разам, каб перажыць галоўнае хрысцiянскае свята - Пасхальную вігілію, ноч, калі Езус уваскрос з памерлых.
Iмшу ўзначалiў пробашч бр. Анатоль Ярошка.
Напачатку вернiкi сабралiся каля вогнiшча, раскладзенага ля касцёла, дзе адбылося благаслаўленне агню i пасхала, вялiкай свечкi, якая сімвалізуе Хрыста.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 2502
30 Сакавiка, у Вялiкую пятнiцу, у другi дзень Пасхальнага трыдуума, у нашай парафii набажэнства Мукi Пана ўзначалiў бр. Вiталь Бандаронак. Перад Лiтургiяй адбылося набажэнства Крыжовага шляху.
На пачатку Лiтургii святары моўчкi малiлiся, лежучы крыжам перад алтаром.
- Падрабязнасці
- Праглядаў: 2428
Сёння, 29 сакавiка, Вялiкiм чацвяргом у каталiцкiм касцёле распачаўся Святы пасхальны трыдуум, набажэнства, якое працягваецца 3 днi. У гэты дзень касцёл узгадвае устанаўленне сакрамэнтаў Эўхарыстыi i святарства. На пачатку Лiтургii вернiкi ад iмя ўсёй парафii i розных парафiяльных суполак павiншавалi нашых святароў i падзякавалi за адданае служэнне.
У нашым касцёле Iмшу Вячэры Пана ўзначалiў бр. Юрый Краўчанка.