3 26 па 31 жніўня ў нашай парафіі планіруем правесці дзіцячы летнік

Андрэй Сарока

10 ліпеня вечарам раптоўна памёр Андрэй Сарока, міністрант нашай парафіі. Яму 16 год. Вельмі спачуваем яго родным і сябрам. З надзеяй чакаем сустрэчы з ім у вечнасці.

Аляксандр Астраушка

Сёння, 23.06.2019, ў нашым касцёле адбылася ўзнёслая падзея: наш парафiянiн капуцын Аляксандр Астраушка, якi ўчора атрымаў святарскае пасвячэнне ў Смалявiчах, цэлебраваў сваю першую Святую Iмшу а 12-00.

Аляксандр Астраушка OFMCap.

22 чэрвеня ў касцёле святога Валянціна ў Смалявічах, што пад Мінскам, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі ўдзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне брату Аляксандру Астраушку OFMCap.

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Божае Цела)

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Божае Цела), якая адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы як памяць пра ўстанаўленне сакрамэнта Эўхарыстыі ў Вялікі чацвер, у гэтым годзе прыпадае на 20 чэрвеня.