свята св. а. Піо

У суботу, 23 верасня, Касцёл успамінае св. падрэ Піо з П'етрэльчыны. У гонар св. Піо названы наш касцёл, таму ў нашай парафіі гэты дзень з'яўляецца святам. 
Узначаліў урачыстую святую імшу кс. канонік Сяргей Бараўнёў, пробашч парафіі Божага Цела ў Беразінскім, які паходзіць з Маладзечна. Таксама прысутнічалі кс. пралат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі, пробашч парафіі св. Юзэфа ў Маладзечне, кс. канонік Аляксандр Барыла, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы і кс. Уладзімір Русак, таксама маладзечанец, пробашч парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве.

Манаскія Шлюбы

У нядзелю, 17 верасня, у Свята  Стыгматаў св. Францішка з Асізі,  склала Першыя Манаскія Шлюбы ў Супольнасці Сясцёр Капуцынак Найсвяцейшага Сэрца Езуса дзяўчына з нашай парафі  Аліна Скапец. Урачыстасць адбылася ў Любліне,  у касцёле Беззаганнага Сэрца Марыі і св.Францішка з Асізі.  Капуцынкі Найсвяцейшага Сэрца Езуса

отец Пио

Ён ніколі не раставаўся з ружанцам і заахвочваў іншых маліцца на ружанцы, кажучы: «Імкніцеся любіць Марыю і рабіце ўсё, каб Яе любілі. Маліцеся на ружанцы, і ўсё будзе добра ... Ружанец - гэта трыумф Госпада»

 

Галоўная Адпустовая Св. Імша адбудзецца ў 18-00 гадзін.  На Урачыстасць запрошаны моладзевы каталіцкі гурт "Рыбы”, які дасць канцэрт пасля Св. Імшы. 

катэхезы
 
Робім закладку "светлафор". Як выглядаюць мае адносіны з Богам? Як выглядае мая малітва?
Катэхеза пра прарока Ёну і кіта. 
Пасля катэхезы мы з радасцю ідзём на новую дзіцячую пляцоўку, і не важна, што яна для дашкольнікаў, школьнікі таксама любяць гуляць у піратаў!