Восеньскія катэхезы

Робім ружанцы сваімі рукамі з прыродных матэрыялаў, або маміных бусаў. 

Робім плакат "Вінаградная Лаза".

На перапынках паміж катэхезамі любім гуляць у футбол!

бежмаванне

Падрыхтоўка да бежмавання – вельмі адказны час!

У суботу 13 кастрычніка на св. Імшы а 18-й гадзіне, частка моладзі нашай парафіі закончыла І этап падрыхтоўкі да сакрамэнта бежмавання.

Праз удзел у катэхезах, праз асабістую малітву, праз іншыя святыя сакрамэнты маладыя хлопцы і дзяўчаты выразілі сваё жаданне надалей працягваць сваю падрыхтоўку.

Транзітус (“пераход”) – набажэнства ўспаміну смерці Святога Францішка Асізскага (адышоў да Бога 3 кастрычніка 1226 года). Згодна з традыцыяй гэтага дня ва ўсіх францішканскіх супольнасцях і парафіях у гэты вечар адпраўляецца набажэнства, якое ўзгадвае пераход Святога з зямлі да нябеснай хвалы.

рэкалекцыі для моладзі

У Лебедзева ў мінулыя выхадныя прайшлі рэкалекцыі для моладзі нашай парафіі, якія рыхтуюцца да сакрамэнту бежмавання. Тры дні былі вельмі насычаныя: канферэнцыі, супольная і індывідуальная малітва, адарацыя з малітвай праслаўлення перад Езусам у Найсв.Сакрамэнце, разважанне і дзяленне Словам Божым, сакрамэнт пакаяння і паядняння, псіхалягічны трэнінг “Палюбі сябе самога”, прагляд добрага фільму, сустрэчы і размовы з аніматарам. Праз гэтыя тры дні мы разважалі тэму Божага паклікання і спаўненне волі Божай у маім жыцці. Шукалі адказу на пытанні: як шчыра і бескарысна любіць Бога, сябе і бліжнягя, як жыць у Божай праўдзе, не баяцца быць шчаслівымі і імкнуцца да святасці?