Катэхезы пра Адвэнт

На катэхезе пра Адвэнт мы зрабілі прыгожыя вяночкі. 
Сапраўды, гэта час радаснага чакання Нараджэння Збаўцы! Нам вельмі радасна і ў нас ужо гараць чатыры свечкі! 
 

Дзень моладзі

 

Рараты для дзяцей

На працягу Адвэнту ў 615  Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі, а пасля Гадзінак, у 645 -   Раратняя Імша. Дзяцей чакаем на Раратах у панядзелак і чацвер.

Што такое Рараты?

Рараты — адмысловыя святыя Імшы ў перыяд Адвэнту. Назва «Рараты» бярэ свой пачатак ад лацінскай песні «Rorate coeli desuper» («Дайце, нябёсы, росы з вышыняў»), якая спяваецца ў перыяд Адвэнту, звычайна на пачатку раратняй Імшы: чым для высахлай зямлі з’яўляецца раса, тым Хрыстус для тых, хто Яго чакае.

Ружанцовы кангрэс
 
6 прадстаўнікоў  з нашай парафіі прынялі ўдзел у Ружанцовым Канрэсе,  які адбыўся ў катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве.

Ніхто з удзельнікаў не пашкадаваў, што паехаў! Была вельмі насычаная праграма: шмат канфірэнцый на тэму ружанца, гарбата, супольны абед, асабліва спадабаўся канцэрт на заканчэнне дня. Дзякуем Богу за такую магчымасць падзяліцца сваёй верай і любоў'ю да Марыі!