капітул Кустодыі

12-13 лютага ў докшыцкім кляштары прайшоў ІІ чарговы капітул Кустодыі Беларусі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў, якія нясуць служэнне ў мясцовым Касцёле.

Падчас капітулу абмяркоўваліся справы, звязаныя з жыццём і працай братоў капуцынаў у Беларусі. Адбыліся таксама выбары ў раду Кустодыі.

Папяльцовая серада

14 лютага ў Каталіцкім Касцёле пачынаецца Вялікі пост. Гэты саракадзённы перыяд, які рыхтуе вернікаў да велікодных урачыстасцяў, пачынаецца ў Папяльцовую сераду.

Адначасова Папяльцовая серада завяршае перыяд карнавалу, час забаваў, уводзячы людзей у цалкам іншы настрой – роздуму, сур’ёзнасці, разважання. Назва “Папялец” паходзіць ад абраду пасыпання попелам, які здзяйсняецца ў гэты дзень у Касцёле.

ўстанаўленне новых міністрантаў

28 студзеня, на галоўнай Імшы ў нашай парафіі, адбылося ўстанаўленне новых міністрантаў. Кандыдаты: Мацвей Страх, Якаў Дасюкевіч, Максім Суроўцэў былі прыняты ў літургічную службу. Жадаем усяго найлепшага!

Шукаем Пана Бога

Каб убачыць Пана Бога, трэба мець чыстае сэрца, шырока адкрытыя вочы і вушы. Сёння мы спрабавалі шукаць Пана, углядацца ў Слова Божае. Пан прамовіў да нас: "НЯХАЙ УЗРАДУЕЦЦА СЭРЦА ТЫХ, ХТО ШУКАЕ ПАНА".