ЭТАП БЕЖМАВАННЯ 

Прайшоў Дзень моладзі ў нашай парафіі. Моладзь з 8-11 класаў прыняла ўдзел у гэтым мерапрыемстве. 

На сустрэчу прыйшло 35 чалавек. Моладзь выслухала канферэнцыю бр. Юрыя Краўчанкі, які распавёў моладзі "Што такое Керыгма". Пасля былі сустрэчы ў малых групах, дзе разам дзяліліся сваімі ўражаннямі наконт выслуханай канферэнцыі. 

Катэхезы пра Адвэнт

На катэхезе пра Адвэнт мы зрабілі прыгожыя вяночкі. 
Сапраўды, гэта час радаснага чакання Нараджэння Збаўцы! Нам вельмі радасна і ў нас ужо гараць чатыры свечкі! 
 

Дзень моладзі

 

Рараты для дзяцей

На працягу Адвэнту ў 615  Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі, а пасля Гадзінак, у 645 -   Раратняя Імша. Дзяцей чакаем на Раратах у панядзелак і чацвер.

Што такое Рараты?

Рараты — адмысловыя святыя Імшы ў перыяд Адвэнту. Назва «Рараты» бярэ свой пачатак ад лацінскай песні «Rorate coeli desuper» («Дайце, нябёсы, росы з вышыняў»), якая спяваецца ў перыяд Адвэнту, звычайна на пачатку раратняй Імшы: чым для высахлай зямлі з’яўляецца раса, тым Хрыстус для тых, хто Яго чакае.