катэхеза для малодшых

Робім знак нашага збаўлення – КРЫЖ. Знак любові і пакуты Езуса. Але ў нас крыж ужо святочны – Езус уваскрос! І Крыж – гэта знак нашай веры і любові да Яго! Вось такія яскравыя і вясёлыя атрымаліся ў нас крыжыкі!

ТРЭЦІ ЭТАП БЕЖМАВАННЯ

У нядзелю на св.Імшы а гадзіне 18.00 моладзь нашай парафіі, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту бежмавання, ўдзельнічала ў трэцім этапе падрыхтоўкі да прыняцця гэтага сакрамэнту. Бацькі як сімвал і знак сваёй веры перадалі дзецям Крыжы - знак перамогі і знак любові, знак нашай веры ў Езуса Хрыста: "Прымі знак Дарагое дзіця, прымі знак крыжа і трывай з ім праз усё сваё жыццё".

капітул Кустодыі

12-13 лютага ў докшыцкім кляштары прайшоў ІІ чарговы капітул Кустодыі Беларусі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў, якія нясуць служэнне ў мясцовым Касцёле.

Падчас капітулу абмяркоўваліся справы, звязаныя з жыццём і працай братоў капуцынаў у Беларусі. Адбыліся таксама выбары ў раду Кустодыі.

Папяльцовая серада

14 лютага ў Каталіцкім Касцёле пачынаецца Вялікі пост. Гэты саракадзённы перыяд, які рыхтуе вернікаў да велікодных урачыстасцяў, пачынаецца ў Папяльцовую сераду.

Адначасова Папяльцовая серада завяршае перыяд карнавалу, час забаваў, уводзячы людзей у цалкам іншы настрой – роздуму, сур’ёзнасці, разважання. Назва “Папялец” паходзіць ад абраду пасыпання попелам, які здзяйсняецца ў гэты дзень у Касцёле.