Увечары 24 снежня вернікі нашай парафіі сабраліся на Святой Імшы Пастэрцы прывітаць Нованароджанага Збаўцу.
Перад Імшой можна было паглядзець спектакль, які падрыхтавалі парафіяне з с. Фаўстынай - цудоўную гісторыю пра падарожжа ў часе. Відэа можна паглядзець па спасылцы ніжэй.
Імша распачалася працэсіяй, у якой маленькі Езус быў ўрачыста пранесены і змешчаны ў яслі. Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!
У гаміліі а. Ігар, услед за айцамі касцёла, заахвочваў паразважаць над тым, чаму Езус нарадзіўся менавіта ў стайні. Тым, што не прымаем Хрыста як Валадара, мы самі адкідаем Яго на адно з апошніх месцаў свайго жыцця, на задворкі. Хлеў нагадвае чалавечае сэрца, засмечанае грахом. І Езус згаджаецца прыйсці туды, каб асвяціць, напоўніць жыццём. Бо мае вялікую любоў да нас. Трэба толькі дазволіць Яму.
Тэкст: Кацярына Савянок
Фота: Эрык Савянок
Відэа спектакля: https://vk.com
Фота: https://vk.com , https://www.facebook.com