У чацвер, 23.09.2021 г., на свята св. а. Піо, апекуна нашага касцёла, Святую Імшу цэлебраваў брат-капуцын Ян Садоўскі, які паходзіць з нашай парафіі.

У гаміліі брат Ян падкрэсліў, што ўсе нашыя вымаганні, каб уладкаваць сваё жыццё, могуць стаць марнымі, і ўсё, што мы робім, можа страціць сэнс, калі ў нас Пан Бог не на першым месцы, калі не ў Яго шукаем парады. «Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для сваіх душаў. Бо ярмо Маё прыемнае, і цяжар Мой лёгкі» (Мц 11, 28–30). Брат Ян, у дачыненні да ўрыўка з Евангелля, патлумачыў, што як ярмо мае функцыю дапамагчы жывелам ісці ў патрэбным кірунку і падзяляць цяжар працы, так і Езус прапануе Сваю дапамогу як у выбары накірунку ў нашых справах, так і ў цяжкасцях. Ён - Пан. Ён той, хто лепш ведае, што нам дапаможа асягнуць шчасце.

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».