5 верасня а 12-00 адбылася Святая Імша з удзелам дзяцей, якія год таму назад першы раз прымалі Святую Камунію.

Хлопцы і дзяўчаты зноў аднавілі дадзеныя падчас хросту абяцанні. 

У гаміліі а. Ігар Колзун нагадаў, што Хрыстос ёсць вельмі блізкі да кожнага чалавека і здольны аздаравіць любую глухату і немату душы, якая даверыцца Яму. Таму варта прыходзіць на Імшу і рэгулярна карыстацца з сакрамэнтаў. 

У адказах дзяцей, іх сканцэнтраванасці адчувалася ўжо большая свядомасць. Праз цэлы год яны імкнуліся захаваць свае абяцанні і пастановы і ўдзельнічаць у жыцці Касцёла. Канешне, узнёслыя словы і абяцанні, з якімі дзеці звярнуліся да святара і да Пана Бога, шмат у чым былі яшчэ навырост. Таму няхай блізкасць Пана будзе дапамогай на шляху ўзрастання.  

https://vk.com

https://www.facebook.com 

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».