XXV Звычайная нядзеля

19 верасня

  1. Вялікі дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў касцёл. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак Асізскі.
  2. У аўторак пасля св. Імшы а 18.00 набажэнства да св. Піо. Нагадваем, што з верасня Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў чацвер пачынаецца 00.
  3. Прыпамінаем дзецям і бацькам, што распачаўся новы навучальны катэхетычны год! Вельмі заахвочваем запісваць тых дзяцей, якія яшчэ не ходзяць. Нагадваем, што заняткі працягваюцца таксама і пасля Першай святой Камуніі. Звярніце ўвагу на расклад заняткаў на дошцы аб’яў і на нашым сайце.  З пытаннямі адносна катэхізацыі дзяцей і дарослых, калі ласка, звяртайцеся да нашых сясцёр
  4. Запрашаем на сустрэчы міністрантаў, хлопцаў школьнага ўзросту, якія жадаюць служыць пры алтары Пана. Запрашаем кадыдатаў у настпную суботу а 13.00 Звяртацца можна да бр. Ігара.
  5. На гэтым тыдні адзначаем:
  • 20 верасня ў панядзелак —успамін св. Андрэя Кім Таэгона, прэзбітэра, Паўла Чон Хасана і паплечнікаў, мучанікаў.
  • 21 верасня ў аўторак — свята св. Мацвея, апостала і евангеліста.
  • 22 верасня ў сераду— успамін св. Ігнацыя з Санцыі, святара.
  • 23 верасня ў чацвер —св. айца Піо з П’етрэльчына. Гэта тытульнае свята нашага касцёла. Парадак святой Імшы паводле будняга дня, галоўная св. Імша а 18.00.
  1. Сустрэчы для дарослых у групах:
  • 1 і 3 серада месяца 19.00 - Біблійныя сустрэчы.
  • 2 і 4 серада 19.00 - катэхеза дарослых. больш дакладную інфармацыю можна атрымаць ў с. Ігнацыі.
  1. Падрыхтоўка для бацькоў, якія хочуць ахрысціць сваё дзіця у нашай парафіі складаецца з чатырох катэхез. Перад пачаткам курсу абавязковая размова з пробашчам. Курс будзе паўтарацца кожны месяц. (па спасылцы нашым сайце пададзена інфармацыя адносна крытэрыя выбару хросных бацькоў для дзіцяці).
  2. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму. Ёсць каляндары на 2022 год.

  Раім пачытаць  catholic.by

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале (каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне). наш  YouTube канал

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».