ІI Нядзеля Адвэнту

4 снежня 2022

Wieniec Adwentowy | Parafia Kobylany

  1.  Вялікі дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асабліва дзякуем супольнасці “Легіён Марыі” і ўсім тым хто на працягу ўсяго месяца лістапада ахвярна і рупліва маліўся разам з намі за памерлых. За дабро і малітву няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
  2. На працягу перыяду Адвэнту ад панядзелка да суботы ў 6.15 спяваем Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі, а пасля Гадзінак, у 6.45“Раратняя” святая Імша. Нашых дзяцей асабліва чакаем на Раратах у сераду і суботу.
  3. Інфармацыя адносна пастырскага візіту ў нашай парафіі. Усіх хто жадае прыняць нашых братоў з візітам, просім паведаміць у закрыстыі, альбо парафіальнай краме, падаючы свае дадзеныя. Вялікая просьба зрабіць гэта да 1 студзеня, каб мы паспелі запланаваць праграму візіту.
  4. Адвантавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць ад 16 да 18 снежня. Праводзіць іх будзе кс. Юрый Варанко пробашч парафій у Мазыры і Калінкавічах. Расклад рэкалекцый можна знасці на дошцы аб’яваў, на нашым сайце і ў вайберы. Заахвочваем да плённага ўдзелу ў рэкалекцыях.
  5. На гэтым тыдні адзначаем:
  • 6 снежня ў аўторак - успамін св. Мікалая, біскупа. Па апошніх звестках, з-за вялікай колькасці працы, ён прыйдзе да нашых дзяцей праз месяц - 6 студзеня J.
  • 7 снежня ў сераду - успамін святога Амброзія, біскупа і доктара Касцёла. Пасля святой Імшы а 18.00, запрашаем усіх на малітву ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі - Акафіст.
  • 8 снежня ў чацвер - Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ (абавязковая). Святая Імша ў 6.45. 8.00 і 18.00.
  1. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе ўжо можна набыць аплаткі і розныя дэкарацыі ад Marta Home на вігілійны стол, рэлігійную літаратуру і часопісы, каляндары на 2023 год.
  2. У нашай парафіі дзейнічае BookCrossing, гэта магчымасць пакідання кніг у нашым касцёле на паліцы пры выхадзе, каб яе ўзялі і пачыталі іншыя, якія затым зробяць так сама. Просьба прыносіць толькі вартасныя кнігі, якімі хочам падзяліцца. Тасама, на самай ніжняй паліцы можна пакідаць цацкі для нашых наймалодшых парафіян, якія абяцаюць мірна бавіць час на Святой Імшы 😊.
  3. Нагадваем, што падрыхтоўка для бацькоў, якія хочуць ахрысціць сваё дзіця ў нашай парафіі складаецца з чатырох катэхез. Перад пачаткам курсу абавязковая размова з пробашчам. Курс будзе паўтарацца кожны месяц. (па спасылцы нашым сайце пададзена інфармацыя адносна крытэрыя выбару хросных бацькоў для дзіцяці).

01.09.2022

 

Раім пачытаць  альбо паслухаць  Радыё Марыя

Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя?

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале (каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне). наш   YouTube канал

Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

 Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».