II Велікодная нядзеля - Нядзеля Божай Міласэрнасці

Jezu ufam Tobie BY

 Вялікі дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Дзякуем усім за супрацоўніцтва, зычлівасць, ахвярнасць і клапатлівасць. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак Асізскі.

  1. Заклікаем да малітву за Беларусь пасля св. Імшы:
  • у панядзелак – набажэнства “шлях святла”,
  • у аўторак - Малітвы перапрашэння за зло і грахі, якія ўчыніў беларускі народ,
  • у чацвер Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пачынаецца з 16.00.
  1. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму.
  2. Да ўвагі дарослых, якія ніколі не былі ў споведзі не прымалі сакрамэнт Эўхарыстыі. Пачынаецца запіс у групу падрыхтоўкі да гэтых сакрамэнтаў. Можна запісацца ў сакрыстыі.
  3. У нашай парафіі працягваюцца біблійныя сустрэчы для дарослых па аўторках а 19.00 гадзіне ў катэхетычнай зале (уваход знізу ў левае крыло кляштара).

  Раім пачытаць  catholic.by

13 красавіка адзначаецца 30-годдзе адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і ўстанаўлення Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале (каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне). наш  YouTube канал

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».