I НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ
21 лютага
- Вялікі дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу карысць касцёла і кляштара. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак Асізскі.
- На гэтым тыдні адзначаем:
- у панядзелак — свята катэдры св. Пятра, Апостала.
- Заклікаем на малітву за Беларусь:
- у аўторак пасля вячэрняй св. Імшы - Набажэнства перапрашэння за зло і грахі, якія ўчыніў беларускі народ.
- у чацвер Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пачынаецца з 16.00.
- штодзённа а 21.00 заклікаем духоўна яднацца з хрысціянамі розных канфесій ў адвольнай малітве ў тым месцы, дзе на дадзены момат знаходзіцеся.
- Вялікапоснае набажэнства Крыжовага Шляху адбываецца на пряцягу Вялікага Посту па пятніцах а 8:30 і а 17:15. а 10.00 Крыжовы шлях для дзяцей
- Па нядзелях Песні Жальбы перад ранішняй Святой Імшой а 7:30 і перад вячэрняй Святой Імшой а 17:30.
- Да ўвагі дарослых, якія ніколі не былі ў споведзі і не прымалі сакрамэнт Эўхарыстыі. Прадаўжаецца запіс у групу падрыхтоўкі да гэтых сакрамэнтаў. Можна запісацца ў сакрыстыі. Інфармацыя пра пачатак падрыхтоўкі, будзе агучана пазней.
- У нашай парафіі працягваюцца біблійныя сустрэчы для дарослых па аўторках а 19.00 гадзіне ў катэхетычнай зале (уваход знізу ў левае крыло кляштара).
- Запрашаем у нашу касцёльную краму, дзе можна набыць рэлігійныя часопісы і некаторыя кнігі.
- Вялікі Пост – гэта адпаведны і спрыяльны час на ўзмоцненую малітву, пост і міласціну. Заклікаем у гэтым жа духу паглыбіць у нашай парафіі даўнюю практыку салідарнасці з людзьмі, якія па пэўных прычынах апынуліся ў асабліва складаным матэрыяльным становішчы. Апошнім часам ў тым ліку і многім сем’ям з нашай парафіі неабходна неяк дапамагчы. Няхай цяперашнія выпрабаванні выявяць ва ўсіх нас яшчэ большую спагадлівасць і адзінства. Дапамогу прадуктамі з доўгім тэрмінам захоўвання можна пакінуць ў закрыстыі або ў кляштары. Грашовыя ахвяры можна скласці ў адмысловую скарбонку каля крамы. Раім пачытаць
catholic.by
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10.00 гадзіне на нашым YouTube канале (каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне). наш YouTube канал