бежмаванне Ю. Касабуцкі

Я ўмалю Айца, і дасьць вам другога Суцяшыцеля, хай будзе з вамі вавек.
(Яна, 14:16)


     Чацвертага кастрычнiка, ва Урачыстасць Святога айца Францiшка, апекуна i заснавальніка ордэна капуцынаў, вернiкi нашай парафii з вялiкай радасцю  вiталi бiскупа Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii Юрыя Касабуцкага, якi ўзначаліў цэлебрацыю лiтургii. Для шматлiкiх, гэты дзень стаў асабовым, бо праз удзелены сакрамэнт канфермацыi, кандыдаты яшчэ больш адкрылi сваё сэрца на асаблівую ласку Духа Святога. 
     Напачатку сваёй гаміліі біскуп звярнуў увагу на вобраз  вiнаграднiка, як сiмвал народа Божага, у якiм працуе  сам Бог (Мц 21, 33–43). Такiм вiнаграднiкам зьяўляецца ўвесь Касцёл на ўсёй зямлi сёння, Касцёл, як супольнасць вернiкаў, але трэба памятаць, што вобраз вiнаграднiка датычыцца i кожнага з нас. Бог змясціў мяне і цябе ў Сваім вінаградніку, укладваючы часцінку Сваёй боскай хвалы і прыгажосці, каб мы маглі радавацца і памнажаць гэтую хвалу і прагажосць, прыносіць добрыя плады, супрацоўнічаючы з Ягоным дарам. Праз атрыманы сакрамэнт хросту, у кожным  закладаецца першае зерне веры. Але ў гэты дзень, калi перажываем сакрамэнт канфермацыi, умацавання дарами Духа Святога, Бог кранаецца кожнага з нас, даючы магчымасць паглыбiць сваю сувязь з Богам. I для гэтага многа не трэба, а толькi жаданне, уласная воля адкрыць сваё сэрца, даверыцца Яму i дазволiць дзейнiчаць.
     Падчас святой Імшы, кандыдаты да сакраманту канфірмацыі разам з усімі вернікамі вызналі сваю веру, адракліся ад граху і прасілі, каб Дух Святы ўмацаваў іх у мужным вызнаванні веры паводле яе праўдаў.
     Пасля ўрачыстага бласлаўлення, канфірмаваныя скіравалі словы падзякі за ўдзелены сакрамант біскупу Юрыю, святарам i сестрам парафіі за падрыхтоўку, малітоўную падтрымку і сакрамант споведзі. Бiскуп Юрый звярнуся са словамi вiншавання бежмаваных вернiкаў, выказаў словы падзякi ўсiм, хто спрычынiўся да ўпрыгожвання литургii. 
Спадзяемся, што гэты дзень стаў для ўсiх не толькі памятным, але фундаментам асабістых адносін з Богам.

 

Тэкст: Марыя Туровіч

Фота: Эрык Савянок

 

Больш фотаздымкаў на старонках:

https://vk.com

https://www.facebook.com

  

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».