Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста

“Хлеб, які Я дам, – гэта цела Маё дзеля жыцця свету”

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста – адно з найважнейшых святаў таму, што закранае самую істотную таямніцу нашай веры: веру ў прысутнасць Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце.

У цэлебрацыі ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста Касцел яшчэ раз з большай засяроджанасцю складае падзяку Пану Богу за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту, яго прысутнасць такім чынам, дзякуе за тое, што не пакінуў нас на шляху вандравання да нябеснай Айчыны. І для таго, каб падтрымоўваць на гэтым шляху, дае Самога Сябе.

У нашым касцёле галоўную Iмшу узначалiў брат Андрэй Букштан. Пад час гамiлii ён звярнуў увагу на прыпавесць з Евангелля (Мц. 13, 24–30).

Бог, прыйшоў на свет, бо ўжо ад пачатку ведаў, як цяжка часамі чалавеку усведаміць, што ён ў нечым слабы, абмежаваны, далекі ад святасці. Кожны святы мае сваё мінулае. Святымі не нараджаюцца, а становяцца, дзякуючы таму, што у іх жыцці быў пэўны момант, калі пачалі навяртацца, адкрываць жыццядайную моц у Слове Божым і Эўхарыстыі, якую прымалі. Але як кожны святы мае сваё мінулае, так і кожны грэшнік мае сваю будучыню. І таму Бог не нішчыть тое, што можа быць добрым у нас. Ён хоча ўключыць нашае жыццё ў Яго, даючы надзею, што Эўхарыстыя будзе не толькі тым мейсцам, у якое прыходзім спажываць Цела Хрыста, але і дасць разуменне “Навошта нам гэта сёння патрэбна? Наколькі ўва мне, маім жыцці Эўхарыстыя з’яўляецца сапраўднай, а не толькі ёсць абрадам, у якім удзельнічаем”? Таму сённяшняя Эўхарыстычная працэссія павінна стаць для нас рахункам сумлення.

На прыканцы гаміліі брат Андрэй звярнуўся да вернікаў з пажаданнямі, каб кожны праз Божае Слова і Духа Святога пачаў верыць у дзейснасць Эўхарыстыі, а таксама ўсвядоміў, што Бог дае ўсе неабходнае для таго, каб не мы стамляліся на шляху пілігрымавання.

Пасля Святой Iмшы адбылася Эўхарыстычная працэсія, у якой Найсвяцейшы Сакрамэнт са спевамi, малiтвамі i чытаннем Евангелля пранеслi па прыкасцёльнай тэрыторыi, спыняючыся каля чатырох алтароў.

З аднаго боку мы публічна аддаём пашану Езусу, укрытаму ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, з іншага – запрашаем Яго таксама ў свой дом, у сваё жыццё.

 

Тэкст: Марыя Туровіч

Фота: Ірына Фаміна

 

  

 

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».