Пасхальная Вігілія

Гэта есць дзень, які даў нам Пан!

Радуйцеся і весяліцеся ў ім!

Аллелюя, Аллелюя!

Вялікія Чацвер, Пятніца і Субота дасягаюць сваей мэты ў літургіі Пасхальнай.

Літургія гэтага вечара распачалася на вуліцы абрадам святла, дзе быў асвечаны агонь і ад яго запалены пасхал, ад якога ў сваю чаргу ўсе вернікі запальвалі свае свечкі. Касцел у гэтую ноч вядзе нас вялікім панарамным аглядам на шляху гісторыі нашага збаўлення, ад моманту стварэння і вызвалення народу Ізраэля, прароцкія сведчанні, праз якія мы можам лепш зразумець выразнае значэнне збаўчай ахвяры Хрыста на крыжы і Яго Уваскрасенне.

На пачатку гаміліі брат Андрэй Букштан звярнуў увагу на двухзначнасць Пасхі, бо ў гэтым больш чым проста ўспамін, тут есць дзве рэальнасці адначасова: успамін і здзяйсненне таго, што адбывалася ў тыя часы, і менавіта гэта есць найвялікшы цуд. І сення Езус звяртаецца да нас словамі: “Гэта чыніце на маю памяць”.

Пад час літургіі мы чулі ўрачысты гімн абвяшчэння Пасхі. Некалькі разоў гучаць словы “Гэта тая ноч”. І сапраўды, гэта есць пасхальнае свята, пад час якое забіваюць сапраўднае ягня. Мы не былі сведкамі таго, як забівалі ягня, гэта рабілі габрэі. Але гэта тая ноч, калі яго крывею асвячаліся дамы вернікаў. Гэта тая ноч, у якую Бог вывеў з Егіпту праайцоў і прадзедаў. Гэта тая ноч, у якую Хрыстус, разарваўшы путы смерці, пераможна выходзіць з падземных недраў, вызваляе з даўніх правінаў і змроку граху, злучае супольнасць святых. Усе гэта не толькі ўспамін. Мы ўдзельнічаем у той Пасхе, дзе адбываецца найважнейшая падзея для ўсяго чалавецтва – пераход ад смерці да жыцця. І нават, калі мы не былі відавочнымі сведкамі таго моманту, мы запрошаны на Пасху Хрыста. Сення мы адзначаем урачыстасць вызвалення. Але для таго, каб перажыць гэтую ўрачыстасць паўнацэнна, трэба спачатку зразумець, што мы нявольныя, бо іначай гэта будзе простай інфармацыяй.

У першым чытанні (кн. Быцця 1,1. 26-31а) мы бачым працэс стварэння сусвету, які можам назваць дасканалым. Але прыйшоў такі момант, калі чалавек вырашыў жыць па свойму, упусціў у свет грэх, і першым яго наступствам з’яўляецца страх. Гэты страх мы бачым на працягу ўсей гісторыі: страх Ірада параджае смерць нявінных дзяцей; страх фараона перад вялікай колькасцю ізраэльскага народа, становіцца прычынай іх зняволення; страх Пятра, які з-за боязі наступстваў вызнання лучнасці з Хрыстом, вядзе яго да адрачэння; страх пілата, першасвятароў прыводзяць да смерці Езуса. Як бачым, страх нішчыць усе на сваім шляху. І мы таксама прыходзім са сваім страхам, які праяўляецца ў тым, што пачынаем апранаць маскі. Менавіта таму важна зразумець, што калі есць нейкі непакой, то гэта сведчанне таго, што нешта не ў парадку, трэба штосьці змяніць у сваім жыцці, вяртаючы спакой у сэрца.

Паяднанне з Богам – вось што з’яўляецца крыніцай супакою. Адам і Ева разарвалі гэту еднасць, але Бог у Хрысце паяднаў з сабою свет, не зважаючы на правіны людзей. Бог учыніў грахом таго, хто не ведаў граху, бо ен ужо тады нас паяднаў. Сапраўды, гэта тая ноч, у якую мы не толькі ўзгадваем гэты цуд, а менавіта ўдзельнічаем у ім.

Але важна задаць сабе пытанне: “Ці я паяднаўся з Айцом?”. Бо Бог ужо зрабіў гэтае паяднанне праз крыж свайго Сына. Ен не можа згадзіцца на тое, каб я быў нявольным, таму Хрыстус узяў мой грэх, стаў маей нячыстасцю, каб я быў чыстым.

Сення Бог хоча мець нас сваімі дзецьмі, не нявольнікамі. І гэтыя словы нам даюцца для таго, каб мы наноў адкрывалі бязмежную любоў Бога, які кажа: “Я верны таму, што прадказваў праз прарокаў, і ўсе гэта здейснілася, бо Я верны. Я цябе настолькі палюбіў, і ты для мне такі каштоўны, што аддаў свайго адзінага Сына”.

Сення касцел паказвае нам таямніцу святла асаблівым сімвалам – пасхальнай свечкай. Гэта святло жыве сілай ўласнай ахвяры. Свечка дае святло таму, што згарае, дае з сябе. Гэта так выдатна адлюстроўвае пасхальную таямніцу Хрыста. Гэта Хрыстус так згарэў праз муку крыжа, каб я меў жыцце вечнае, каб з Ім, акунуты ў ваду хросту, паміраў для жыцця вечнага.

У гэту Пасхальную ноч нам даецца вялікая магчымасць зрабіць аднаўленне хросту, злажыць свае вызнанне веры і адрачыся ад таго, хто адпачатку псаваў усе. Гэта вялікая міласць, бо як часта пад час уласнага хрышчэння чалавек не здольны сказаць гэтыя словы, за яго кажуць бацькі.

Сення Хрыстос есць сярод нас як Уваскрослы, як той, хто перамог смерць. І можа не аднойчы нам будзе патрэбна вяртацца да пустой магілы, каб задаць сабе пытанне: “Ці сапраўды я веру ў гэта?”

 

Тэкст: Марыя Туровіч

Фота: Ірына Фаміна

 

Больш фотаздымкаў на старонках:

https://vk.com

 

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».