Вялікая Пятніца

Урачыстай літургіяй Вячэры Пана мы ўвайшлі ў найцяжэйшы для Езуса час – гадзіны яго мучэнняў. Сення, у вялікую пятніцу, уся наша ўвага звернута на адарацыю Дрэва Крыжа, якое дапамагае зразумець ролю Мукі Хрыстовай. Гэта акт Езуса – Святара, які складае самога Сябе ў ахвяру для Айца на алтары Крыжа.

Цэлебрацыю літургіі Мукі Пана ў нашай  парафіі ўзначаліў брат Андрэй Квяцінскі. У гэты дзень Касцёл не здзяйсняе звычайнай Эўхарыстыі. Галоўнае месца займае адарацыя Крыжа. Крыж – можна назваць адной з галоўных кніг Божага Аб’яўлення, кніг Святога Пісання, якую трэба вучыцца чытаць.

Адметнасць фрагменту Мукі Пана заключаецца ў тым, што  гэта найважнейшая цэнтральная частка Евангелля. Сення цэнтрам апавядання пра Муку Хрыста з’яўляецца судовы працэс над Езусам. У словах, скіраваных пад час літургіі не толькі да прысутных, а менавіта да кожнага хрысціяніна, брат Андрэй прапанаваў адшукаць просты адказ на няпростае пытанне: “Хто забіў Езуса?”

Для нас было б прасцей сказаць, што ў пэўных падзеях павінны габрэі, якія не прызналі Хрыста Збавіцелем, Месіяй; або рымляне, якія змагаліся за сваю імперыю. А можа Юда Іскарыет, які праз сваю здраду давеў да смерці нявіннага; або тыя кніжнікі і першасвятары, якія нібыта вонкава выконваюць закон Майсея, асуджаючы тых, хто, на іх думку, парушае яго, а на сам рэч самі былі галоўнымі яго парушальнікамі. І можна было б бясконца шукаць вінаватых, і, сапраўды, чалавек заўседы знайшоў бы каго абвінаваціць. Аднак у гэтых пошуках існуе вялікая памылка. Як часта мы паводзім сябе так, быццам гэты судовы працэс нас не датычыць, хочацца быць нейтральнымі суддзямі, абвінаваўцамі тых, хто зрабіў гэтае злачынства. Але такая пазіцыя крывадушная, і яе павінны змяняць у сабе.

У словах, скіраных да нас, брат Андрэй запрашае  звярнуць увагу на сур’езны, цяжкі грэх Давіда, які для яго самога не быў адразу відавочным. Таму Бог пасылае прарока Натана, які не выкрываючы грэх Давіда непасрэдна, робіць гэта праз прыпавесць пра багацея і бедняка (2-я Царстваў 12 раздзел). Кароль Давід на пачатку быў уражаны, і ў некаторым сэнсе змушаны прыняць свой грэх, але менавіта  потым са шчырасцю прызнае яго.

Нешта падобнае таксама адбываецца і з намі, таму што калі задумываемся над судовым працэссам, што раз пытаючыся ў сябе “Хто Яго забіў?”, таксама ўнутры нас павінны загучаць словы прарока: “Гэта ты той чалавек. Гэта ты рукамі чужых прычынны да забойства Езуса”. Ягоная смерць напачатку сведчыць аб тым, што была прычына гэтай святасці. І дарэмна шукаць вінаватых, аглядваючыся па баках, у мінулую гісторыю. Гэта не абавязкова мая непасрэдная прысутнасць у тых падзеях, але таямнічым чынам усюды, дзе адбывалася Мука Хрыста, быў мой грэх, які знішчаў Езуса на Галгофе. Гэта таксама і я ўплеў сваю цярновую галіну ў яго карону. І нават, калі хтосьці адмаўляе, што ён грэшны, тым самым адмаўляецца ад вялікай любові Божай, вялікай ласкі, якую Бог хоча даць.

Святы апостал Петр, адказваючы на пытанне людзей “Дык што маем мы рабіць, мужы браты? ” кажа такія словы “Пакайцеся, і няхай кожны з вас  ахрысціцца ў імя Езуса Хрыста на адпушчэнне вашых грахоў, і атрымаеце  дар Духа Святога” (Дз. 2.37-38).

Навярнуцца, азначае змяніць не толькі свае вонкавыя паводзіны, пры якіх  зусім не абавязкова адбываецца змяненне сэрца. Бо нават, калі ты не крадзеш, злодзеем застаешся ад аднаго помыслу аб крадзежы. Сапраўднае навяртанне – гэта перш за ўсе ўнутраная замена, якую можа здзяйсніць толькі Дух Святы, якога Хрыстос абяцаў і, як бачым, гэтае абяцанне спаўняе ў дзень пяцідзесятніцы. Атрымаць дар Духа Святога  азначае поўнасцю змяніць жыцце, свае мыслянне, адмовіўшыся ад сваіх крытэрыяў ацэнкі  што добра, а што дрэнна, а прыняць тыя крытэрыі, якія дае Бог. Калі Дух Святы прыходзіць,  чалавек пачынае перамяняццца не пад прымусам, а ад самастойнага выбару самога чалавека. Гэта сапраўдная Пасха, якая азначае пераход чалавека ад аднаго стану мыслення да зусім іншага, пераход ад прагнення граху, да прагнення святасці, ад асуджэння да прабачэнны, руйнавання да будавання.

На прыканцы гаміліі брат Андрэй падкрэсліў, што адзіная і найважнейшая праблема, на якую мы сёння маем нейкі ўплыў – гэта мой асабісты грэх. І пакуль гэтага прызнання для сябе не адбудзецца, ніякагу руху не будзе. Таму няхай крыж Езуса ў нашай гісторыі стане не кропкай, а хутчэй коскай, якая дазваляе затрымацца і падумаць, з чаго трэба ачысціць мае сэрца, каб прыгатаваць месца на Уваскрасенне Хрыста.

Літургію Вялікай пятніцы завяршыў абрад перанясення Найсвяцейшага Сакрамэнта ў грабніцу, дзе Ён застанецца аж да Пасхальнай вігіліі. Трыумф Крыжа быў незаўважальны, таму мы можам з верай сказаць, што гроб Езуса – гэта час чакання на поўны Трыумф над грахом і смерцю.

 

Тэкст: Марыя Туровіч

Фота: Ірына Фаміна

Больш фотаздымкаў на старонцы:

https://vk.com

 

 

 

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».