“Гасанна Сыну Давіда! Благаслаўлены той,

хто прыходзіць у імя Пана! Гасанна на вышынях”

Пальмовая нядзеля, альбо Нядзеля Мукі Пана. Гэтым днем мы распачынаем Вялікі тыдзень, у якім асаблівым чынам разважаем і перажываем тры дні найвялікшага збаўлення, твайго і майго.

Літургія Пальмовай нядзелі мае заданне паказаць матыў адкрытага аб’яўлення Збаўцы, яго ўрачыстага ўваходу ў Ерузалем.

Сення ўрачыстую Св. Імшу цэлебраваў пробашч, брат Ігар Колзун. Пад час гаміліі асаблівую ўвагу ён звярнуў на ўрывак з Евангелля паводле Мц. 21, 1-11.

Прыглядаючыся да натоўпу, які чакаў Езуса, перад намі паўстаюць розныя вобразы людзей. Адны прыйшлі, бо, сапраўды, чакалі Збавіцеля, Месію, якога прадказвалі прарокі. Другіх прыцягнула  сумесная эфарыя, пэўная незвычайнасць, інтарэс. А іншыя, як тыя фарысеі і кніжнікі, прыходзяць з адной мэтай – знайсці прычыну абвінаваціць,  выдаць на смерць.

Але дзе ўсе тыя, хто на ўваходзе Хрыста ў Ерузалем, сустракалі як пераможцу, цара. Праз зусім кароткі час большасць з гэтых людзей з жорсткасцю ў сэрцы выводзіць Яго як апошняга злодзея на пэўную смерць.

Як бачым, радасць урачыстага ўезду Езуса ў Ерузалем для многіх аказалася кароткачасовай.  Ці нешта падобнае не адбываецца з нашай верай? Ці не абмяжоўваецца яна разуменнем свята, як фальклорнага дзеяння. Ці гэтыя галінкі пальмаў, якія з’яўляюцца знакам удзелу таго, што мы хочам стаць удзельнікамі яго ўваскрасення і жыцця вечнага, не становяцца для нас магічным сродкам захавання ад няшчасцяў. Ці не гэта той Хрыстос, які прыходзіць да нас толькі ад свята да свята.

Менавіта сення літургія касцела звяртаецца да кожнага і запрашая задаць сабе пытанні: “Што ў маім сэрцы? Навошта я прыходжу ў касцел? Дзе сябе знаходжу ў натоўпе”.

Езус прагне трыумфальна увайсці ў жыцце кожнага, каб нашы сэрцы былі напоўнены духам радасці і надзеі, праслаўлення, а вера, нягледзячы на пэўныя страхі, заставалася трывалай.

Хай слова, якое мы чуем, стане для нас разважаннем на працягу тыдня і не будзе вызываць пачуцце страху, бо смерць – неад’емная частка нашага жыцця тут, на зямлі.

На прыканцы Св. Імшы пробашч пажадаў, как гэты час выпрабаванняў кожны перажываў адважна, з Богам, за дарам Божай мудрасці.

Тэкст: Марыя Туровіч

Фота: Ірына Фаміна

 

Больш фотаздымкаў на старонках:

https://vk.com

https://www.facebook.com

 

 

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».