Цэлебрант: Ці з’яўляецца Езус Хрыстус тваім Панам і Збавіцелем?
Кандыдаты: ТАК.
Цэлебрант: Ці ведаеш ты праўды веры, аб’яўленыя Езусам Хрыстом?
Кандыдаты: ВЕДАЮ.
Цэлебрант: Ці хочаш ты будаваць сваё жыццё на гэтых праўдах веры?
Кандыдаты: ХАЧУ.

У суботу 26 кастрычніка падчас св. Імшы адбыўся першы этап да прыняцця сакрамэнту канфірмацыі, калі юнакі і дзяўчаты нашай парафіі публічна вызналі сваю веру ў Езуса Хрыста.

У прысутнасці парафіяльнай супольнасці яны пацвердзілі сваё жаданне прыняць паўнату дароў Святога Духа для таго, каб быць сапраўднымі сведкамі Хрыста ў сучасным свеце.

Падчас гаміліі а. Ігар Колзун звярнуў увагу моладзі на пытанне, якое Езус скіраваў да сваіх вучняў у Цэзарэі Філіпавай: "Кім вы лічыце Мяне?"

Гэтае пытанне, Хрыстус задаў вучням менавіта ў месцы, дзе былі распаўсюджаныя язычніцкія культы розных народаў той эпохі.

Гэтае пытанне Хрыста застаецца актуальным і для пакалення сучасных хрысціянаў. "Кім ты лічыш Мяне?" - пытаецца Езус сёння ў маладога чалавека, якому свет прапаноўвае розныя магчымасці для самарэалізацыі і задавальнення. Адказ, дадзены моладдзю падчас Імшы, прыйдзецца даваць штодня, у розных жыццёвых сітуацыях.

Няхай Сам Хрыстос, Якога яны вызналі сваім Панам і Збаўцам, умацоўвае гэтых маладых людзей, каб яны годна маглі падрыхтавацца да прыняцця сакрамэнту хрысціянскай сталасці.

Усіх жа, хто чытае гэты артыкул, заахвочваем падтрымаць нашую моладзь сваёй малітвай.

Божа, адудзяч!


с. Ігнацыя MSF

 

Больш фотаздымкаў на старонках:

https://vk.com

https://www.facebook.com

 

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».