13 кастрычніка 2019 года адбылася ўрастая Св. Імша якую цэлебраваў пробашч, брат Анатоль Ярошка. Ужо ў 9.45 раніцы святыня была цалкам запоўнена вернікамі парафіі св. Казіміра.

    Бацькі з немаўлятамі, падлеткі і моладзь, дарослыя і асобы сталага ўзросту сабраліся разам каб праславіць Усемагутнага і развітацца з чалавекам, у якога вялізнае добрае сэрца — пробашчам братам Анатолем. Падчас казання наш шаноўны пастыр закрануў тэму аздраўлення падчас вандроўкі, прыпамінаючы фрагмент з Евангелля паводле Лукі  (Лк 17, 11–19). Брат Анатоль сказаў, што немагчыма аздаравіць і перамяніць душы іншых стоячы на адным месцы. Як апосталы крочылі разам з Хрыстом, так і манахі час ад часу змяняюць месца жыхарства і служэння. Было падкрэслена, што нельга сапраўднаму вучню Пана Езуса жыць па прынцыпу: “Ты – мне (Божа), я—Табе”, “бо Бог ёсць Любоў і прымае нас такімі якія мы ёсць, але галоўнае не браць прыклад з тых дзевяці аздараўлёных і абмінаць сустрэчы з Панам Езусам якія здзяйсняюцца праз перамяненне хлеба ў Цела Хрыста і віна ў Кроў Хрыста”. Пасля заканчэння св. Імшы прадстаўнікі розных парафіяльных супольнасцяў і рухаў, літургічнай службы, падлеткаў і моладзі выказалі падзяку брату Анатолю. Наш пробашч трошкі пажартаваў: “Не адпускае мяне Св. Валянцін, ужо трэці раз вяртаюся  ў Смалявічы”. Пасля таго як святар зышоў у сакрыстыю, чарга жадаючых павіншаваць не змяншалася ажно да пачатку св. Імшы з удзелам дзяцей.

    Шаноўны наш пробашч, брат Анатоль, мы, вернікі парафіі св. Казіміра пакідаем у нашых сэрцах Вашы мудрыя разважанні падчас казанняў, рэкамендацыі падчас Споведзі, будзем маліцца за Вас і памятаць пра Ваш сапраўдны бацькоўскі клопат.

Тэкст: Арцём Бабровіч

Фота і відэа: Эрык Савянок

 

 

Больш фотаздымкаў на старонках:

https://vk.com

https://www.facebook.com

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».