ўрачыстасць святога айца Пі

23 верасня ў нашай парафіі была ўрачыстасць святога айца Піо. Гэта святы капуцын, які жыў у Італіі ў 1887 – 1968 гадах.

Урачыстую святую Імшу цэлебравалі святары з нашай парафіі, а таксама а. Алег Шэнда OFMCap, вышэйшы настаяцель кустодыі меншых братоў капуцынаў Беларусі, а. Максім Варанюк OFMCap з парафіі ў Мінску і кс. Уладзімір Русак, пробашч парафіі ў Лебедзева.

У казанні а. Алег падкрэсліў, што стыгматы, якія атрымаў а. Піо, былі дарам не толькі для яго, але таксама для людзей, якім служыў. Гэтак жа кожны з нас пакліканы служыць тым дарам, які атрымаў ад Бога. “Ніхто, запаліўшы свечку, не хавае яе пад начынне і не ставіць пад ложак, але ставіць яе на падсвечнік, каб тыя, хто ўваходзіць, бачылі святло” (Лк 8, 16).

 

с. Фаўстына MSF

Больш фотаздымкаў на старонках:

https://vk.com

https://www.facebook.com

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».