летнік у касцёле св.а. Піо Маладзечна
Сонечны тыдзень перад новым навучальным годам з 26 па 31 жніўня  38 дзяцей разам з 10 аніматарамі на тэрыторыі нашага касцёла а.Піо правялі незабывальныя летнія дні!
 
Тэма летніка: "Ты - асаблівы"! Кожны з дзяцей паспрабаваў адчуць, што з'яўляецца любімым дзіцём Бога, які нас прымае і любіць такімі, якія мы ёсць! 
Кожнага дня дзеці разважалі Святое Пісанне, маліліся адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту ў касцёле, гуляліся ў розныя цікавыя гульні, вясёла спявалі, гуляліся ў "Спартландыю", адбылася "Віктарына з бібліі", а ў апошні дзень прайшла гульня-квэст "Бег са св.Паўлам". 
 
Таксама ў апошні дзень бацькі дапамагалі арганізаваць пікнік-абед для дяцей і дарослых. Было вельмі радасна, цікава, па-сямейнаму цёпла і ўтульна!
Дзякуй Богу за гэтыя апошнія дзянькі летнягя адпачынку, дай, Езу, моцы і мудрасці распачаць з Тваёй дапамогай новы навучальн і катэхетычны год! 
 
с. Уладзіміра
 

Больш фотаздымкаў на старонках:

https://vk.com

https://www.facebook.com

 
 
Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».