Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Божае Цела)

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Божае Цела), якая адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы як памяць пра ўстанаўленне сакрамэнта Эўхарыстыі ў Вялікі чацвер, у гэтым годзе прыпадае на 20 чэрвеня.

У нашым касцёле галоўную Iмшу а 18.00 узначалiў пробашч а. Анатоль Ярошка. У гамiлii а. Анатоль нагадаў, што пад вiдам эўхарыстычнага хлеба i вiна мы маем прысутнага Езуса Хрыста, якi пажадаў быць Хлебам Жыцця, Анёльскiм хлебам для кожнага чалавека, што пiлiгрымуе на зямлi, iмкнучыся дайсцi да Божага Валадарства. У сённяшнiм урыўку з Евангелля ад Лукi аб размнажэннi хлябоў мы чуем словы Хрыста да вучняў: «Вы дайце iм есцi». Святары як вучнi Езуса Хрыста паклiканы кармiць хлебам, якi праз iх рукi i словы становiцца Целам Хрыста. Але не ўсе гатовы прыняць гэты Хлеб. Ёсць людзi, якiя не маюць перашкод, каб быць у споведзi i прымаць Камунiю, але не карыстаюцца гэтым. Вядома, ёсць гiстарычныя прычыны, якiя паўплывалi на тое, што некалькi пакаленняў жылi без веры. Аднак замест пошуку апраўданняў лепш пачаць шукаць магчымасцi, каб удзельнiчаць у Iмшы i прымаць Цела i Кроў Хрыста.

Пасля Святой Iмшы адбылася працэсiя, у якой Найсвяцейшы Сакрамэнт са спевамi, малiтвай i чытаннем Евангелля пранеслi па прыкасцёльнай тэрыторыi, спыняючыся каля чатырох алтароў.

Тэкст: Кацярына Савянок

Фота: Эрык Сявянок

Больш фотаздымкаў на старонках:

https://vk.com

https://www.facebook.com

 

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».