Першы раз да сакрамэнту пакаяння і паяднання сёння прыступілі 49 дзяцей нашай парафіі. Усё пачалося а г.18.00 у касцёле пакутным набажэнствам, падчас якога а.Анатоль Ярошка заахвочваў дзяцей да шчырай споведзі.

Пасля індывідуальнай споведзі бацькі прасілі а.пробашча дапусціць іх дзяцей да аднаўлення абяцанняў хросту, пасля чаго кожнае дзіця самастойна аднавіла гэтыя святыя абяцанні. Макаючы сваю руку ў асвячаную ваду і хрысцячыся "У імя Айца, і Сына, і Духа Святога. Амэн" кожны запальваў сваю свечку ад пасхалу – сімвалу Уваскрослага Езуса. Пасля гэтага рытуалу дзеці выракліся зла і вызналі сваю веру.

Бацькі і родныя дзяцей таксама мелі магчымасць сёння прыняць сакрамэнт пакуты.

с. Уладзіміра

 

Пасля споведзі...

 

 

 

 

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».