Будслаў сустрэча рухаў

Ініцыятарам правядзення сустрэчы стаў біскуп Юрый Касабуцкі, які падчас аплаткавай сустрэчы ў Мінску прапанаваў удзельнікам рэлігійных рухаў і супольнасцяў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сабрацца разам, каб падзяліцца паміж сабою багаццем розных формаў духоўнага досведу.

У сустрэчы ў Будславе ўзялі ўдзел больш за паўтысячы прадстаўнікоў розных касцёльных рухаў і супольнасцяў, якія дзейнічаюць у Беларусі.

Аддаць пашану Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальны санктуарый прыбылі ўдзельнікі рухаў Focolari, «Маці ў малітве», «Легiён Марыi», супольнасцяў «Каштоўная пярлiна» i «Хатнi Касцёл», руху «Святло-Жыццё», Шанштацкага руху, Апостальства дапамогi душам чысцовым, Таварыства Маці Божай Апякункі добрай смерці, Equipes Notre-Dame (супольнасць Маці Божай), «Сужэнскія сустрэчы», «Неакатэхуменальны шлях», а таксама iншых рэлігійных груп.

Тэкст: https://catholic.by

Фота: Эрык Савянок

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».