19 кастрычніка Вялікая Пятніца

 У Вялікую Пятніцу ў касцёле не цэлебруецца святая Імша, а цэлебруецца літургія Мукі Пана як напамін аб ахвяры Езуса, які ў гэты дзень паміраў на крыжы за грахі ўсіх людзей. 

19 красавіка вечарам у нашай парафіі адбылося набажэнства Адарацыі Святога Крыжа, літургію ўзначаліў а.Анатоль Ярошка. Спачатку святары, апранутыя ў адзенне чырвонага колеру, лежачы перад алтаром крыжамі, некаторы час разам з прысутнымі маліліся моўчкі. Пасля адбылося чытанне фрагмента з Евангелля ад апошняй размовы Хрыста з вучнямі да Яго пахавання. А.Анатоль нагадаў аб вартасці Крыжа ў гісторыі збаўлення і аб тым, што менавіта на Крыжы адбылася найбольшая перамога. 

Пасля малітвы ў розных інтэнцыях, урачыстага ўнясення святаром Крыжа, адарацыі святого Крыжа праз цалаванне адбыўся абрад святой Камуніі. Святыя Эўхарыстычныя дары былі перанесены ў сімвалічную грабніцу, аздобленую кветкамі, дзе застануцца да Пасхальнай Вігіліі. 

Вернікі мелі магчымасць застацца пасля літургіі ў касцёле для далейшай адарацыі.

У гэты дзень пачалася Навэнна да Божай Міласэрнасці, якая будзе трываць дзевяць дзён.

Вольга Дзямешка

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».