14 красавіка шмат вернікаў розных узростаў прыйшлі да касцёла, каб адзначыць урачыстасць Пальмовай Нядзелі. У гэты дзень распачынаецца Вялікі Тыдзень і ўзгадваюцца падзеі, звязаныя з уваходам Езуса Хрыста ў Ерузалем. 

На літургіі святары былі апрануты ў адзенне чырвонага колеру, як напамін аб муках Пана. На пачатку святой Імшы яны асвяцілі галінкі вербаў і пальмаў, якія прынеслі з сабой парафіяне. А. Анатоль Ярошка падчас набажэнства нагадаў, што да свята Уваскрасення Пана трэба рыхтаваць не толькі свае дамы, але асабліва наводзіць парадак у сваіх сэрцах, таксама заклікаў да асабістай штодзеннай малітвы, якая займае важнае месца ў духоўнай працы над самім сабой і пераадоленні цяжкасцяў жыцця. 

Няхай гэты святочны дзень будзе добрым пачаткам глыбокага перажывання Вялікага Тыдня.

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».